ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Новы курс па практычнай палітыцы

Выдатная навіна для сябраў анлайн навучання!

На нашай дыстанцыйнай платформе з’явіўся новы курс, накіраваны на тое, каб дапамагчы чалавеку арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

Пражская-весна-1968-г.

Гэта першы з пяці курсаў, што  створаны дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі ВЕДЫ ONLINE.

Як арыентавацца ў свеце палітычнага? Нажаль да сёння пад палітыкай па-ранейшаму разумеецца любая дзейнасць традыцыйных палітычных суб’ектаў: дзяржавы, партый і рухаў, грамадскіх арганізацый, міжнародных структур. У такім уяўленні палітыка апынаецца адчужанай ад чалавека, бо ён не можа ёй авалодаць, і выціскаецца на перыферыю грамадскага жыцця.

yagorau1

Аўтар курса Андрэй Ягораў – беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

У межах курса ён  разгледзіць, як уладкаваная палітыка, прадставіць элементарную схему палітычнай сітуацыі, растлумачыць сутнасць і функцыі знака ў палітыцы, прааналізуе беларускую «знакавую рэальнасць», а таксама разгледзіць віды паліттэхналогій, паняцця ідэалогіі і лініі ідэалагічнага напружання.

 

Глядзіце, слухайце і вывучайце: курс “Практычная палітыка” Андрэя Ягорава.  

Курс распрацаваны разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.