ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях

Прапанова курса для платформы

11059704_969344609765583_2805087084329583239_n

Выкладчыца: Аліна Радачынская,

эксперт  супольнасці “Адкрытыя дадзеныя. Беларусь”

Адкрытыя дадзеныя – універсальная ідэя, у якой спалучаецца, як тэхнічная частка, так і гуманітарная. З аднаго боку гэта інструмент, які патрабуе канкрэтных тэхнічных навыкаў, але з іншага – прынцыпова новага падыходу да распаўсюду, спажывання інфармацыі і прыняцця рашэнняў. Адкрытыя дадзеныя існуюць у адным ідэалагічным полі з адкрытым праграмным забеспячэннем, свабоднымі ліцэнзіямі і правам на доступ да інфармацыі ў яго новым разуменні, якога патрабуе лічбавая эпоха.

Ці будзе далей павялічвацца ў свеце інфармацыйная няроўнасць або мы маем шанец яе пазбегнуць? І як? Гэтыя і іншыя пытанні будуць пастаўленыя ў курсе.

У межах курсу будуць разгледжаныя наступныя тэмы:

1. Адкрытыя дадзеныя: як інструмент і як ідэя
2. Генеалогія адкрытых дадзеных
3. Топ 5 праблем з адкрытымі дадзенымі, што вырашае ўвесь свет
4. Утопіі: будучыня, якую даюць нам адкрытыя дадзеныя, і будучыня, якую дае іх адсутнасць
5. Як гэта працуе: разбор прыкладаў ужывання адкрытых дадзеных у розных сферах (навукі, эканомікі, гарадскога планавання і не толькі)
6. Разбор праграмных дакументаў (Хартыя адкрытых дадзеных, 5 зорак Ціма Бернерса Лі, падыходы брытанскага Інстытута адкрытых дадзеных)
7. Беларускія адкрытыя дадзеныя

Па выніках курса навучэнцы атрымаюць агульнае разуменне канцэпцыі адкрытых дадзеных, сферу  іх прымянення з канкрэтнымі прыкладамі, разуменне актуальных дыскусіяў вакол гэтага пытання, а таксама ўсведамленне праблемных момантаў, што існуюць у сферы адкрытых дадзеных.

Курс будзе распрацаваны “Адкрытыя дадзеныя Беларусь”  opendata.by.