ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «Дэзань! Стыль і ідэнтычнасць»

Design зрабіўся сёньня адным з найбольш папулярных і запатрабаваных відаў сучаснага мастацтва.  У беларускай мове ёсць слова, падобнае па гучаннні і сэнсе. Гэта назоўнік „дэзань” – узор малюнка, канструкцыі, рэчы.

Дадайце да гэтага слова клічнік і вы атрымаеце дынамічны назоўнік. „Дэзань!” Альбо „дызань!”, праз „ы”, бо ў нас як чуецца, так і пішацца.

У межах школы “Дэзань!” мы будзем разбірацца з такімі паняткамі, як „вобраз і стыль”. Мы будзем разглядаць гэтыя пытанні ў кантэксце гісторыі беларускай культуры, а таксама будзем спрабаваць змадэляваць яе будучыню, каб лепей разумець тое, што з намі адбываецца сёння.

Адказы на гэтыя пытанні не мажлівыя без шырэйшага погляду на свет, без уліку еўрапейскага кантэксту і кантэксту постсавецкага. Гэта таксама будзе. Але як і заўжды ў Лятучым універсітэце, праграма школы  пластычная – тэмы кожнага наступнага занятка мы будзем вызначаць самі.

Школа “Дэзань!” Стыль і ідэнтычнасць” прайшла ў Лятучым універсітэце у 2016 годзе.

На платформе прадстаўленыя запісы заняткаў і дадатковыя матэрыялы, якія дазволяць паглыбіцца ў тэму, разам з удзельнікамі школы.

 Курс зроблены ў межах праграмы CHOICE: Cultural Heritage – Opportunityy for Civic Engagement

 

Поўнае апісанне курса

Пастаўце адзнаку курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Змест курса. Відэа
Водгукі
Курсы, якія могуць вас зацікавіць