ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Гід «Vitality of Music: жыццёвая сіла музыкі»

Аўтарскі праект Віталія Алексеёнка,

дзе ён прапануе паразмаўляць пра музыку, якая дае жыццё духу, ідэям і творчасці.

У гэтым праекце, будуць суіснаваць розныя формы жыцця музыкі:

  • гэта творы і гісторыі іх узнікнення,
  • гэта месцы і мясціны,  звязаныя з музыкай,
  • гэта музычныя праекты, што змяняюць нашае сацыяльнае жыццё,
  • а таксама  інтэрв’ю з кампазітарамі, спевакамі і людзьмі музыкі.

 

Віталій Алексеёнак – нарадзіўся ў 1991 годзе ў г. Вілейка, Беларусь. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ў Аляксандра Аляксеева і Вышэйшай школе музыкі г. Веймар у Нікаласа Пакса, Гюнтэра Калерта і Экхарда Вічыка. З сезона 2017/18 з’яўляецца галоўным дырыжорам аркестра Мюнхенскага ўніверсітэта.

Эгманд: гісторыя ад Васьмідзесяцігадовай вайны да сучасных выкананняў твора Бетховена.

Ці чулі вы пра Эгманда – нідэрландскага графа, які загінуй за свой народ. Чаму ім натхнялісь Гётэ і Бетховен? І пра што нам могуць расказаць іх творы цяпер.

Магутны Божа
Магутны Божа - гісторыя самага вядомага духоўнага гімна Беларусі

Беларускі духоўны гімн “Mahutny Boža” нядаўна набыў новы ўзровень папулярнасці. Але што вы ведаеце пра яго стварэнне?