ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Лекцыя «(НЕ)расстраляная паэзія»

12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 30-ых у межах праекта TUZINFM.

 

З дапамогай праекту (Не)расстраляная паэзія” мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасьць у сучасны культурны кантэкст. Іх вершы праз 80-100 год пасьля іх напісаньня сталі  песьнямі, а цягам восені 2017 года знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавялі пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 гадоў таму. Кожны зь літаратурных экспэртаў правяли па дзьве лекцыі цягам верасьня-лістапада ў кнігарні «Логвінаў»: Ганна Севярынец  – пра Міхася Чарота і Алеся Дудара, Андрэй Хадановіч — пра Юлія Таўбіна і Тодара Кляшторнага, Аляксей Стрэльнікаў — пра Міхася Зарэцкага і Ўладзіслава Галубка, Вольф Рубінчык — пра Ізі Харыка і Майсея Кульбака, Віктар Жыбуль — пра Юрку Лявоннага і Зяму Піваварава, Антон Рудак — пра Анатоля Вольнага і Валерыя Маракова.

maladniak

Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», Менск, 1925 год. Сядзяць зьлева направа: Язэп Падабед, Алесь Якімовіч, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Язэп Пушча, стаяць зьлева направа: Адам Бабарэка, Нічыпар Чарнушэвіч, Паўлюк Трус, Анатоль Вольны, Андрэй Александровіч, Кузьма Чорны. У 1930-х з 11 чалавек са здымку дзевяць будуць рэпрэсаваныя, пяцёра пасьля рэпрэсіяў не выжывуць

«Мы хочам зрабіць гэтыя вечарыны ў надзвычай цікавым фармаце, таму просім шаноўных лектараў зьвярнуць увагу на малавядомыя моманты з жыцьця паэтаў і на тыя іх творы, якія былі забытыя пасьля расстрэлу аўтараў. Мы хочам зразумець, якімі яны былі людзьмі, чым жылі і натхняліся, чым уражвалі і абуралі тых, хто быў побач зь імі. І тым самым сьцьвердзіць, што памяці пра гэтых творцаў наканавана жыць далей, як бы там нехта ні хацеў інакш», — зазначае прадусар праекту Сяргей Будкін.

lekcyji-afisha-s1aha

Запісы лекцый будуць з’яўляцца паводле іх прачынання.

У Facebook заснаваныя старонкі кожнага зь літаратараў-герояў праекту, на якіх зьмяшчаюцца іх біяграфіі, фота, вершы, урыўкі з твораў, успаміны пра іх ды іншыя матэрыялы.

Падпісацца на старонкі: Міхась ЧаротМіхась ЗарэцкіІзі ХарыкАнатоль ВольныЗяма ПівавараўВалеры МаракоўЮрка ЛявонныУладзіслаў ГалубокТодар КляшторныМайсей КульбакЮлі ТаўбінАлесь Дудар.

Выкладчык
(Не)расстраляная паэзія
Водгукі