ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

 

Беларускі незалежны think-tank, заснаваны ў сакавіку 2010 года.

ЦЕТ уваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Асноўныя мэты дзейнасці ЦЕТ:

• даследаванне працэсаў еўрапейскай трансфармацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і Усходняй Еўропы;
• арганізацыя дыскусій з удзелам асноўных стэйкхолдараў на высокім змястоўным узроўні;
• аналітычнае суправаджэнне і падтрымка працэсаў прыняцця рашэнняў асноўных стэйкхолдараў, уцягнутых у трансфармацыйныя працэсы.

Асноўныя прадметныя сферы даследаванняў і аналітыкі:

• еўрапейскія даследаванні і ўсходняя палітыка ЕС;
• палітыка-эканамічная трансфармацыя;
• развіццё грамадзянскай супольнасці;
• трансфармацыя ў гуманітарных сферах: адукацыя, культура, якасць і лад жыцця.

Рэгіянальныя прыярытэты даследаванняў:

• Беларусь;
• рэгіён Усходняга партнёрства, Усходняя Еўропа.

У цяперашні час асноўны фокус даследчай і аналітычнай працы ЦЕТ накіраваны на ініцыятыву Еўрапейскага Саюза «Усходняе партнёрства», у прыватнасці, развіццё механізмаў удзелу грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве, праблемы ўзмацнення трансфармацыйнага патэнцыялу Усходняга партнёрства, тэматычныя пытанні культуры, адукацыі, навуковых даследаванняў, візавай палітыкі.

    Публічныя лекцыі не знойдзены.