ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Лятучы ўніверсітэт

Лятучы ўніверсітэт – гэта праграма стварэння сапраўднага сучаснага Універсітэта ў Беларусі і для Беларусі.

Лятучы ўніверсітэт пачаў сваю працу ў 2009 годзе з семінараў па абмеркаванню ідэі ўніверсітэта і магчымасцяў яго паўставання ў Беларусі. Вынікі гэтага абмеркавання змешчаны ў кніге Ул.Мацкевіча і П.Баркоўскага «Университет: дискуссии об основаниях».  У 2010 годзе былі арганізаваны некалькі пілотных курсаў у Мінску і Магілеве. Увосень 2011 года ўжо была абвешчана і распачата першая гадавая праграма Лятучага ўніверсітэта. Апроч семінараў, курсаў і школ яна ўключала цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi». Пачалісь заняткі не толькі ў Мінску, але і Магілеве і Бярэсце.

Калегіум Лятучага ўніверсітэта ўключае больш за 30 інтэлектуалаў, мысляроў, навукоўцаў: філосафы, матэматыкі, метадолагі, сацыёлагі, палітолагі, гісторыкі і дзеячы культуры. Большасць з іх маюць ступені кандыдатаў навук ці PhD, выкладаюць у дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ Беларусі, Літвы, Польшчы.

Больш як 70 дзячаў грамадства і культуры, інтэлектуалаў, педагогаў, даследчыкаў  ўдзельнічаюць у канферэнцыях, дыскусіях, летніках Лятучага ўніверсітэта. Ярод іх не толькі выкладчыкі, але і слухачы Лятучага ўніверсітэта.

Прастора Лятучага ўніверсітэта прынцыпова адкрытая. Кожны ўдзельнік самастойна пракладае асабістую  траекторыю, рухаючыся ад публічных шырокіх пляцовак, праз уваход у прастору ведаў і спосабаў мыслення, да інтэлектуальнай супрацы, пошуку і творчасці, патрапляючы ў супольнасць тых, для каго Ўніверсітэт ёсць ладам жыцця і аб’ектам клопату.

    Тэксты не знойдзены.