ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Тэхнічныя патрабаванні для стварэння курсаў

Структура і фармат курсаў

 

Для афармлення курсу патрабуецца наяўнасць наступных элементаў з пэўнымі характарыстыкамі

Назва курса Кароткая і дакладная. 35-40 зн. з прабеламі
Анатацыя курса 1.    Лід. Анатацыя пачынаецца з сказа, які дакладна адлюстроўвае сутнасць курса (70 знакаў з прабеламі)

2.    Працяг анатацыі («падрабязней») – 1000 -1200 знакаў з прабеламі. Мэта курсу, пра што ён, для каго і што дае. Таксама могуць дадавацца звесткі пра асаблівасці курса, калі гэта неабходна, каб правільна яго ўспрымаць

Аўтар (ы) курса Фота, кароткае прадстаўленне – дысцыпліна, навуковая ступень (калі ёсць), сфера інтарэсаў, пасада (калі лічыце патрэбным пазначыць).

Можа быць дадатковая інфармацыя – бібліяграфія, праекты і г.д.

Тэма (занятак) Кожны курс можа ўтрымліваць ад 4 да 12 темаў/заняткаў

Тэма (занятак) – асобны блок курсу, які прысвечаны раскрыццю аднаго пытання або аспекту ў рамках курса.

● Назва тэмы (заняткі)

 

35-45 зн.з прабеламі
● Кароткае апісанне тэмы (занятка) Пачынаецца са сказа, які дакладна адлюстроўвае сутнасць курса (70 знакаў з прабеламі). Яго бачна падчас прагляду курсу цалкам.

Далей можа быць яшчэ абзац 200-500 знакаў. Ён бачны, калі карыстальнік заходзіць у дадзеную «тэму / занятак»

 

● Відэа па тэме Па адной тэме можа быць ад 1 да 3 відэа.

Кожнае відэа не больш за 15 хвілін (у цэлым па тэме не больш 45 хвілін відэа).

Кожны відэа-фрагмент павінен быць аформлены наступным чынам

● Назва відэа-фрагмента  – 35-45 зн.з прабеламі

● Кароткае тлумачэнне да відэа (+ каментар) асноўны тэзіс або пытанне, які будзе разбірацца (40-200 зн.с прабеламі)

 

● Дадатковыя матэрыялы да занятку Дадатковымі матэрыяламі могуць быць:

– спісы літаратуры (пажадана са спасылкамі на электронныя версіі)

– тэксты, кнігі, дакументы (максімальны аб’ём аднаго файла 4 Мб), для кожнага дакумента неабходна адпаведная назва.

– тэсты

– пытанні / заданні для студэнтаў (могуць быць як для самастойнага разважанні, так і з неабходнасцю даслаць адказы)

 

 

Характарыстыкі відэафрагментаў:

Хранаметраж Працягласць аднаго відэафрагмента – не больш за 15 хвілін.

Кожны відэафрагмент – гэта скончаны сэнсавы эпізод (недапушчальны абрыў пасярод думкі).

Відэа Hd 1280х720, кодэк H264, фармат MP4

 

Гук Гук  павінен быць запісаны на мікрафон-пятлю

-6dB, bitrate не менш як 7

Гук павінен быць чыстым, без шумоў

Аўдыторыя Калі лекцыя запісваецца ў прысутнасці аўдыторыі і аўдыторыя ўдзельнічае ў запісе (напрыклад, задае пытанні), пытанні павінны запісвацца на асобны пераносны мікрафон, пытанні павінны быць чутныя, а чалавек, які пытаецца павінен быць бачны.

 

 

Прынцыпы і крытэры для стварэння і размяшчэння курсаў на платформе

Нашыя мэты і каштоўнасці