За мінулы год мы зрабілі 8 інтэлектуальных прадуктаў – многа гэта ці мала, цяжка сказаць, асабліва пасля жнівеньскіх падзей. 2020 год, здавалася б, увесь сыйшоў на супраціў кавіду ды рэжыму, на грамадскае абуджэнне і сталенне. Але, калі б мы толькі змагаліся, то нам няма на што разлічваць у будучыні. За мінулы год наша анлай-платформа дапоўнілася грунтоўнымі і актуальнымі інтэлектуальнымі прадуктамі. Сёння мы хочам распавесці вам пра наш наробак:
![]() |
1️⃣ ? Курс пра нас з вамі 100 гадоў таму: пра творчасць на лязе драмы, пра іншыя погляды, іншых людзей, вельмі-вельмі іншыя ідэі, пра крэатыўнасць да канца, падчас, жыцця – «УНОВИС: витебская история мировой культуры» – займальна, кранальна, лёгка: ? ? https://dp.fly-uni.org/courses/unovis/ |
2️⃣ ? Адзін з самых супярэчлівых пытанняў сёння – ці нараджаецца на нашых уласных вачах грамадзянская супольнасць? Ці яна існавала напачатку мінулага стагоддзя? Нарадзілася ў канцы таго ж стагоддзя? Чаму гэтыя словы «грамадзянская супольнасць» для нас так шмат значаць, а для кагосьці – анічога…як і «правы чалавека». Грамадзянін існаваў яшчэ ў Афінах, а вось грамадзянская супольнасць з’явілася напрыканцы ХVIII стагоддзя ва ўсей Еўропе, а што ў нас? Проста адчуваецца, але складана дыскутуецца – хадземце разбірацца: «Гражданское общество: вопреки очевидности» ? ? https://dp.fly-uni.org/courses/grazhdanskoe-obshhestvo-vopreki-ochevidnosti/ ? ? https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/puadjcx39cwq |
![]() |
![]() |
3️⃣ ? Адной з самых папулярных сёння кніг стала «Чума» Камю, і зразумела прычына: асэнсаваць гэтакую з’яву як пандэмія ва ўсех яе праявах, бадай, немагчыма сам насам. Занадта вялікая колькасць фактараў, сфер жыцця, занадта вялікая геаграфія. Але і не разважаць пра гэта немагчыма. Тым больш, пандэмія ўсё доўжыцца. Таму мы сабралі дзеля вас і нас гід па тэме і запрашаем да супольнай рэфлексіі: «Свет, чалавек, COVID19. Рэфлексія інтэлектуалаў». Дасылайце вашыя развагі ў каментарах на платформе – падыскутуем ? ? https://dp.fly-uni.org/guides/svet-chalavek-covid19/ |
4️⃣ ?? Мы нават не разумеем, як мы раней не зрабілі падкаст аб філасофіі, але цяпер усё як мае быць! І падкаст на мове, і гутарка атрымалася аб шчырых рэчах: аб захапленні, ісціне, праўдзе, жаху, індывідуальнасці, выбару мовы мыслення, ілюзіі веды, сумленні, алітэі, парэсіі, тэатру… карацей, аб усім і паўсюль, звонку і ўсярэдзіне, сусветнае ды асабістае – аб філасофіі! «Уводзіны ў філасофію» ? ? https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/zt1ejrkclavk |
![]() |
![]() |
5️⃣ ?? 100 год таму Ігнат Абдзіраловіч напісаў філасофскае эсэ пра нас з вамі, нібыта акурат пра тое, што мы зараз ствараем.Так, эсэ пра час Абдзіраловіча, але як жа адгукаецца! І гэта сведчыць не толькі пра пэўную няпройдзенасць шляху, але і пра глыбіню мыслення. Ён адчуваў тады нашыя імкненні, прадчуваў нашыя думкі, ён стварыў канцэпт «ліючайся формы». Ён верыў у нашу Беларусь, ён мысліў яе разам з намі Лятучы ўніверсітэт з павагай, радасцю ды пяшчотай прапануе вам твор Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» у выкананні цудоўнейшых Людмілы Сідаркевіч да Аляксандра Марчанка ? ? https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/dr95kmypccu8 |
6️⃣ ⚖️ Гэты курс, нажаль, вельмі актуальны сёння. Але ж гэта наша наша грамадзянская справа. І вялікі унёсак у краіну будучыні. Курс распрацаваны сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta: “Суды в Беларуси и как за ними наблюдать” ? ? https://dp.fly-uni.org/courses/sudy-v-belarusi-i-kak-za-nimi-nablyudat/ |
![]() |
|
7️⃣ ? Сёння, бадай кожны дзень, мы разважаем аб свабодзе, услых, пра сабе, у сацыяльных сетках. Суадносіны паміж свабодай і роўнасцю, свабодай і справядлівасцю, свабодай і воляй патрабуюць грунтоўнага асэнсавання, ад гэтага залежыць стан грамадства, палітыкі, культуры. Мы вырашылі сабраць у адным падкасце калекцыю ключавых тэкстаў. І запрасілі агучыць іх выдатных майстроў. І ў нас атрымалася надзвычай гарманічнае спалучэнне задавальненне ад праслухоўвання ды асалоды ад веды: “Класічная адукацыя. Ідэя свабоды” ? ? https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/ommclzjybxrr |
8️⃣ ?? Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im) Perfectus» мы ладзілі некалькі разоў, потым адкладалі і знаў адкладалі. Але тое, што нарэшце атрымалася сталася яшчэ лепшым – зараз мы маем самы актуальны агляд і самы свежы погляд на пытанні. Для тых, хто не патрапіў мы здолелі зрабіць відэасправаздачу тых унікальных імпрэз, што адбыліся падчас форуму. І зараз, з задавальненнем прапануем вам: ☑️ спектакль “СУРМАМА”, падрыхтаваны незалежным тэатрам «Крылы Халопа» https://www.youtube.com/watch?v=ZXsqUoEi9Lk&feature=emb_logo ☑️ чытка п’есы М.Багаслаўскага #НИЧЕГОСВЯТОГО https://www.youtube.com/watch?v=bFgWBaNX1io&feature=emb_imp_woyt ☑️ лекцыя першага дня форума “Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура” https://www.youtube.com/watch?v=DiJYYJ9dpmQ&feature=emb_imp_woyt ☑️ дыскусія па тэме “Covid-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі” https://www.youtube.com/watch?v=SyjmxsLMIO8&feature=emb_imp_woyt ☑️ завяршальная дыскусія “Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?” https://youtu.be/bFgWBaNX1io?t=7154 ☑️ аналітычная запіска “Биоэтика в общественном поле Беларуси” http://fly-uni.org/novosti/bioetika-v-obschestvennom-pole-belarusi-onlajn-prezentacija/ |
|