У сераду, 24 сакавіка, адбудзецца прамы эфір з метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Каб пачуць экспертныя развагі напярэдадні Дня Волі і задаць хвалюючыя пытанні аднаму з самых вядомых мысляроў Беларусі, трэба ў сераду а 18:00 перайсці па гэтай спасылцы.
Выпуск «Прага да ВОЛІ: чаго чакаць 25 сакавіка» патлумачыць наступныя моманты:
- Якім будзе 25 сакавіка сёлета?
- Чым можа стаць «Дзень волі» для беларускай грамадзянскай супольнасці?
- Як выказаць сваю прагу да волі?
- Якім бачыцца грамадзянскае дзеянне сёння?
- І, вядома, пытанні, якія гледачы дашлюць у каментары непасрэдна падчас трансляцыі.
Калі: 24 сакавіка, 18:00.
Дзе: https://youtu.be/ryd7DeOe1Wc