ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Тэст: Цытуй сваё! #1 Беларуская паэтычная думка

Мы распачынаем серыю тэстаў «ЦЫТУЙ СВАЁ!». Гэта будзе своеасаблівая гульня з элементамі арыентавання на мясцовасці (у прасторы беларускага мыслення) і пошуку скарбаў (нашага супольнага нематэрыяльнага скарба – беларускай культуры).

Ці ведаем мы думкі тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі? Ці дастаткова карыстаемся трапнымі выказваннямі папярэднікаў? Ці дагэтуль актуальныя іх ідэі?

Пачнем са складанага, але натхняльнага тэста – пра паэзію.

/10
364

Цытуй сваё! #1

Мы сабралі 10 цытатаў з вершаў беларускіх паэтаў і паэтак, класікаў і сучаснікаў, якія кожны ў свой час пісалі пра любоў да Беларусі, заклапочанасць яе лёсам і сваё адчуванне Радзімы.

Ці пазнаеце вы аўтараў гэтых радкоў? Праверце сябе!

Дзяліцеся вынікамі тэста ў сваіх сацсетках разам з улюбёнымі цытатамі з беларускіх паэтаў і хэштэгам #цытуйсваё.

1 / 10

Хіба так можна, што дрэвы – з гэтай зямлі
і я таксама – з гэтай зямлі?

2 / 10

А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо за адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

3 / 10

Па-французску клінкамі звіняць і плятуць інтрыгі,
мараканцы й алжырцы пішуць рэпчыкі й кнігі,
цёплыя круасаны трушчыць буржуазія.
Па-беларуску скандуюць: «Беларусь – не Расія».

4 / 10

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

5 / 10

Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот,
і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе.
А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот:
нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, – сабе і людзям.

6 / 10

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

7 / 10

Мая свабода – дом папяровы
Паміж Гамораю ды Садомам
А там, за домам, – край невядомы
Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам

8 / 10

Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!

9 / 10

Бо дабро робіцца злом пасьля перамогі над злом
аўтаматычна; параза дабра – перамога.
А праўда – гэта сумленьне, сьцягнутае вузлом
на шыі нямога.

10 / 10

І вам не злічыць Галгофаў, паўстанняў і рэвалюцый,
Як не злічыць ніколі вачніц Курапацкіх ям,
Дзе мы напісалі навечна артыкулы канстытуцыі,
Па якой мы збіраемся выжыць – і жыць насуперак вам.