ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Тэст: Цытуй сваё! #2 Чалавек у свеце

Мы працягваем серыю тэстаў «ЦЫТУЙ СВАЁ!».

Гэтым разам прапануем вам тэст па беларускай філасофскай і грамадска-палітычнай думцы – 10 цытатаў пра чалавека ў свеце, якія падаліся нам сугучнымі сённяшнім падзеям у Беларусі, дапамагаючымі самавызначыцца ці проста працягваць ісці абраным шляхам. Ці для вас таксама актуальныя гэтыя думкі?

Фота: Міхал Анемпадыстаў

/10
70

Цытуй сваё! #2

Мы сабралі 10 выказванняў беларускіх філосафаў, літаратараў, грамадскіх дзеячоў розных часоў, якія разважалі пра чалавека, яго адносіны з грамадствам і навакольным светам.

Ці ведаеце вы аўтараў гэтых цытатаў? Праверце сябе!

Дзяліцеся вынікамі тэста ў сваіх сацсетках разам з хэштэгам #цытуйсваё.

1 / 10

Беларусь варта было б прыдумаць, каб на гэтых прасторах можна было б штосьці любіць.

2 / 10

Дзе сёння мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа – не турма. Сёння ў турме можна быць больш вольным, чымся «на волі». Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас саміх.

3 / 10

Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

4 / 10

Спачатку свабодным становіцца мысленне, потым яно робіць свабодным усё астатняе.

5 / 10

Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух.

6 / 10

Працэнт адказных людзей у грамадстве наўрад ці моцна мяняецца. Адказных за сябе й ня толькі заўсёды меншасьць. Адказнасьцю не заразіш.

7 / 10

Нашая рэчаіснасць – плён нашых супольных выбараў, у тым ліку й выбару не працаваць супольна.

8 / 10

Амаль уся жыццёвая нядоля мае сваёй падставай неадпаведнасць жыццёвага зместу тым формам, у якія ён уложаны.

9 / 10

Калі хочаш быць разумным, важна навучыцца не супадаць з уласнай дасведчанасцю.

10 / 10

Не трэба тысячы, каб пачаць. І не трэба ста, каб пачаць. I не трэба... дваіх, каб пачаць…