ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Ці ведаеце вы, што напісана ў Трэцяй Устаўной грамаце?
701

 25 сакавіка 1918 года ў Мінску Радай БНР была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата.

Згодна з ёй, Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

З таго часу мы адзначаем 25 сакавіка як ДЗЕНЬ ВОЛІ.

А ці ведаеце вы, што было напісана ў гэтай грамаце?

Праверым?

1 / 5

 

Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму‚ які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу‚ ён кінуў наш край у пажар вайны‚ якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.

 

Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  на наш вольны і незалежны край.

 

Question Image

2 / 5

 

Ад гэтага часу Беларуская Народнай Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай.

Самі народы Беларусі ў асобе .  .  .  .  .  .  .  .  .   пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

Question Image

3 / 5

 

На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю яго на часткі.

 

На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  ‚ прапануючы ім перагледзець тую часьціну Берасьцейскага трактату‚ якая датычыць Беларусі‚ і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

 

Question Image

4 / 5

 

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі‚ дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ‚ а ласьне: Магілеўшчыну‚ беларускія часьці Меншчыны‚ Гарадненшчыны (з Горадняй‚ Беластокам і інш.)‚ Віленшчыны‚ Віцебшчыны‚ .  .  .  .  .  .  .  . Чарнігаўшчыны  і сумежных часьцяў суседніх губэрняў‚ заселеных беларусамі.

Question Image

5 / 5

 

Беларуская народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя .  .  .  .  .  .  .  .  .  .  грамадзян і народаў Беларусі‚ якія абвешчаныя Ўстаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.

 

Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі‚ Рада яе пакладае свае надзеі на тое‚ што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна дзяржаўны ідэал.

 

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Дана ў Менску-Беларускім 25 сакавіка 1918 року.

 

Question Image

Your score is

0%