Беларусь – радзіма тысячаў габрэяў, якіх ведае ўвесь свет: ад выбітных мастакоў Хаіма Суціна і Марка Шагала да шэрагу прэзідэнтаў і прэмʼер-міністраў Ізраіля, такіх як Хаім Вейцман, Менахем Бегін, Шымон Перэс.
Ад першых дакументальных згадак у XII ст. да цяперашняга часу габрэі заўсёды займалі заўважнае месца ў беларускім грамадстве, перш за ўсё – у культурным і эканамічным плане, але, канешне, і колькасна. Так, у 1897 г. у Мінску жыло 47 560 габрэяў, альбо 52 % ад усяго тагачаснага насельніцтва горада.
Як складваліся адносіны габрэяў і беларусаў на працягу стагоддзяў нашай агульнай гісторыі? Як палітычныя падзеі ўплывалі на лёс і статус канкрэтных людзей і цэлага народа? Як, нягледзячы на шматразовае амаль поўнае вынішчэнне, габрэі Беларусі здолелі выжыць, захаваўшы сваю самабытную культуру і нацыяльную годнасць?
Пра гэта і многае іншае – у відэа-курсе культуролага, мастака і гісторыка мастацтва Сяргея Харэўскага.
Пастаўце адзнаку курсу:
Калі і чаму габрэі пачалі сяліцца на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага?
Як складваліся іх адносіны з вялікімі князямі і мясцовым хрысціянскім насельніцтвам?
Якую ролю габрэі адыгрывалі ў эканоміцы дзяржавы і якімі правамі карысталіся?
У якіх гарадах былі самыя буйныя габрэйскія абшчыны, і хто ўчыніў першы ў гісторыі Беларусі акт генацыду габрэяў?
Чаму габрэі ў Рэчы Паспалітай не падвяргалі асіміляцыі беларусаў і самі здолелі захаваць сваю нацыянальную самабытнасць?
Як ажыццяўлялася самакіраванне габрэйскіх абшчынаў, і што такое Літоўскі ваад?
З якімі выпрабаваннямі сутыкнуліся габрэі падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага, вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй і Паўночнай вайны?
Юдаізм як аснова духоўнага жыцця габрэяў і галоўныя кнігі юдаізма.
Як становяцца рабінамі, і чаму рабін – гэта не святар?
Што неабходна для супольнай юдэйскай малітвы?
Калі з’явіліся і як выглядалі першыя сінагогі ў Беларусі?
Хасідызм і міснагдым як ідэйныя плыні ў артадаксальным юдаізме, гісторыя іх узнікнення і прыходу на Беларусь.
У чым карэннае адрозненне дзвюх названых плыняў і прычыны іх шырокага распаўсюджання на беларускіх землях ў XVIII ст.?
Кім быў Эліяху бен Шлома Залман, вядомы ва ўсім свеце як «Віленскі Геній»?
Прававое становішча габрэяў на беларускіх землях, якія ў канцы XVIII ст. былі далучаныя да Расійскай імперыі.
У якое саслоўе запісваліся і чым займаліся заможныя габрэі?
Калі і чаму была ўведзена «мяжа габрэйскай аселасці»?
Габрэйскія рэкруцкія наборы ў расійскае войска як адна з самых трагічных старонак у гісторыі беларускага габрэйства.
«Гаскала» як працэс эмансіпацыі габрэяў і іх інтэграцыі ў еўрапейскае грамадства ў XIX ст.
Ці адбываўся гэты працэс на беларускіх землях, і якія формы ён прымаў?
На якіх мовах пісалі габрэйскія пісьменнікі напрыканцы XIX ст.?
Які ўраджэнец Беларусі лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай габрэйскай літаратуры на мове ідыш, і як іншы наш зямляк здолей адрадзіць іўрыт да паўнавартаснага жыцця ў паўсядзённых гаворках і статусу афіцыйнай мовы габрэйскага насельніцтва Палестыны?
Якія габрэйскія палітычныя арганізацыі ўзніклі ў Беларусі на мяжы стагоддзяў? Якія ў іх былі мэты і праграмы?
Што такое сіянізм, і якую ролю ў гэтым руху адыгралі беларускія габрэі?
Хто той чалавек, дзякуючы якому свет ведае Марка Шагала, Эля Лісіцкага, Саламона Юдовіна, Рувіма Мазеля, Восіпа Цадкіна і шмат якіх іншых габрэйскіх мастакоў?
Трагічны лёс габрэяў падчас Першай сусветнай вайны.
Як габрэі ўспрынялі абвяшчэнне ў 1918 г. незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі і якім чынам удзельнічалі ў працы яе органаў?
Якім было стаўленне савецкай улады да габрэйскай культуры і мовы ідыш у першыя дзесяцігоддзі існавання БССР?
Якія беларускія адукацыйныя і навуковыя ўстановы займаліся даследваннямі ў галіне габрэйскай мовы і культуры ў 1920–1930-я гг.?
Ізі Харык, Мойша Кульбак і Зэлік Аксельрод як найбуйнешыя ідышыцкія паэты ХХ ст.
Чым характэрызавалася культурнае і палітычнае жыццё габрэяў пад польскай адміністрацыяй, і як яно змянілася з усталяваннем у Заходняй Беларусі ў 1939 г. савецкай улады?
Колькі беларускіх габрэяў перажылі Другую сусветную вайну?
Беларусь як радзіма тысячаў габрэяў, якіх ведае ўвесь свет.
Сохранить памятник невозможно, не создав на его основе новый памятник. Некоторые объект...
Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзьве гісторыі стварэньня? Кніга Роду пачынае...