ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «Герменэўтыка. Кніга Роду.»

Біблія – метатэкст нашае цывілізацыі. У ёй бясцэнныя духоўныя ды інтэлектуальныя скарбы старажытных культур памножыліся на боганатхнёнасьць і творчую геніяльнасьць яе шматлікіх аўтараў. Створаная цягам некалькіх стагоддзяў, яна на тысячагоддзі прадвызначыла лёсы культур, дзяржаў, асоб і ўсёй неймаверна складанай сістэмы іх узаемасувязяў. Яна й цяпер вярэдзіць і натхняе. Незьлічоная колькасьць сэнсавых пластоў біблейскіх тэкстаў адбівае шматмернасьць самога жыцьця і адбіваецца ў шматмернасьці магчымасьцяў іх прачытаньня, расшыфроўкі, інтэрпрэтацыі ды практычнага засваеньня.

Школа Бібліі – прастора, дзе мы працуем з біблейскімі тэкстамі і іх кантэкстам, дзе вучымся асвойваць і прымяняць экзэгетычныя, герменэўтычныя, лінгвістычныя, культуралагічныя, тэксталагачныя ды іншыя сродкі разуменьня тэксту – ад мэты яго стварэньня да самых тонкіх капіляраў сэнсу. Гэткая праца будзе непазьбежна закранаць самыя розныя аспекты чалавечай веды, уключна з найбольш складанымі пытаньнямі быцьця, бо дасьледуючы Біблію, мы дасьледуем сябе.

У 2012-13 навучальным годзе ў межах Школы Бібліі Ірыны Дубянецкай быў прачытаны курс, які звяртаўся да Кнігі Роду. 

У якасці відэаматэрыялаў выкарыстаны запісы заняткаў.

Поўнае апісанне курса

Пастаўце адзнаку курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Выкладчык Ірына Дубянецкая
Змест курса. Відэа
Водгукі
Курсы, якія могуць вас зацікавіць