Чым адрозніваюцца роўны і справядлівы доступ к атрыманню адукацыі?
Што такое адукацыйная няроўнасць і як яе пераадолець? Як працуюць ці не працуюць сацыяльныя ліфты?
Як вызначыць, ці з’яўляецца сістэма адукацыі справядлівай?
Ці існуюць у прынцыпе справядлівыя сістэмы адукацыі, і як мы можам наблізіцца да такога яе стану?
Пра ўсё гэта ў нашым новым відэа-курсе распавядае магістр педагогікі, метадыст Зміцер Макарчук.
У межах курса вы даведаецеся пра спосабы даследовання няроўнасці, пра асаблівасці беларускай сістэмы адукацыі і прынцыпах размеркавання рэсурсаў.
Курс дазволіць падрыхтавацца да аналізу існуючай сітуацыі і пошуку сродкаў рэфармавання сістэмы адукацыі для адпаведнасці прынцыпам справядлівасці.
Пастаўце адзнаку курсу:
Чым адрозніваюцца «сацыяльная роўнасць» і «сацыяльная справядлівасць»?
Размеркаванне рэсурсаў як адзін са спосабаў зрабіць грамадства больш справядлівым.
Што такое «сацыяльны ліфт» і якім чынам ён дапамагае кампенсаваць няроўнасць у грамадстве?
Ці выконвае адукацыя функцыю сацыяльнага ліфта?
Што такое справядлівая і несправядлівая няроўнасць?
Якімі крыніцамі інфармацыі мы можам карыстацца, каб вызначыць узровень няроўнасці ў грамадстве?
Чым няроўнасць у адукацыі падобная да эканамічнай няроўнасці?
Чаму сацыяльна-эканамічныя правы забяспечваюцца больш паўнавартасна, калі мы сыходзім з прынцыпу роўнасці магчымасцей, а не з прынцыпу раўнамернага размеркавання рэсурсаў?
Па якім з гэтых прынцыпаў дзейнічае беларуская сістэма адукацыі, і як мы павінны размеркаваць рэсурсы, каб сістэма адукацыі магла лічыцца справядлівай?
Ці магчыма прапісаць стандарт адукаванасці, і каго мы сёння можам назваць адукаваным чалавекам?
Як мы можам ацаніць справядлівасць сістэмы адукацыі, адсочваючы лёс выпускнікоў школ?
Ці сапраўды ўступная кампанія ў Беларусі арганізавана такім чынам, каб набраць у ВНУ найлепшых студэнтаў?
Чаму цэнтралізаванае тэсціраванне – гэта адзін з самых таямнічых працэсаў у беларускай адукацыі?
Чаму адна траціна выпускнікоў сельскіх школ не паступае ў ВНУ?
Як магчымасць наняць рэпетытара ўплывае на верагоднасць паступлення ў ВНУ для розных груп вупускнікоў?
Якую інфармацыю аб адукацыйнай няроўнасці ў Беларусі мы можам пачарпнуць з базы даных Інстытута статыстыкі ЮНЭСКА?
Паміж якімі групамі выпускнікоў існуе самы вялікі разрыў у доступе да вышэйшай адукацыі?
Чаму агульнае пашырэнне ахопу вышэйшай адукацыяй не азначае, што сістэма становіцца больш справядлівай?
Ці з’яўляецца сярэдні бал сапраўдным паказчыкам ведаў і навыкаў, якія засвоіў вучань?
Ці справядліва школы «размяркоўваюць» веды паміж усімі вучнямі?
Чаму беларуская сістэма адукацыі ў яе сённяшнім стане не спрыяе сацыяльнай мабільнасці, а, наадварот, падтрымлівае існую сацыяльнуюю іерархію?
Што ацэньвае міжнароднае даследванне PISA і чаму яно з’яляецца самым аўтарытэтным даследваннем у галіне адукацыі?
Як беларуская сістэма адукацыі паказала сябе ў даследванні PISA 2018?
Чаму мы мусім звяртаць увагу не на акадэмічныя дасягненні вучняў як такія, а на іх сувязь з паходжаннем вучня, асаблівасцямі школьнага асяроддзя і тым, як уладкавана сістэма адукацыі ў цэлым?
Мы живем в эпоху очень быстрых и радикальных изменений. Знания и опыт устаревают скорее, ч...
Большинство проблем, с которыми сталкивается сегодняшнее человечество, современное человеч...