ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «(НЕ) РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ»

Уваскрэсіць з нябыту імёны беларускіх літаратараў – галоўная ідэя праекта (Не) расстраляная паэзія”.

З агульнай трагедыі – да асобаў, за кожнай з якіх сваё мары, каханні, стыль,  жыццё. Праект уключае іх творчасць у сучасны культурны кантэкст і дазваляе аддаць даніну памяці тым, чый шлях быў гвалтоўна спынены 80 гадоў таму.

Цягам году ў кнігарні “Логвінаў” праходзілі адкрытыя лекцыі, прысвечаныя героям праекта «(Не) расстраляная паэзія». Лекцыі чыталі знаўцы беларускай літаратуры: Андрэй Хадановіч, Антон Рудак, Аляксей Стральцоў, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Вольф Рубінчык, Васіль Дранько-Майсюк, Язэп Янушкевіч.

На словы рэпрэсаваных паэтаў вядучыя музыкі краіны стварылі песьні.

На facebook з’явіліся старонкі паэтаў. 

З друку выйшлі дызайнерскія нататнікі з выявамі творцаў і цытатамі з іх твораў.

Сяргей Будкін заснавальнік партала TuzinFM.by і аўтар праекта “(Не)расстраляныя” кажа: “Траўма такая вялікая і сур’ёзная, што нават сваякі рэпрэсаваных пра гэта не размаўляюць – баяцца…  Змяняць сітуацыю трэба паслядоўна, пачынаючы з узроўню сям’і, школы, атачэння. Таму мы выкарыстоўваем лазейку музычную: пра рэпрэсіі кажуць куміры новага пакалення, для тых сваіх слухачоў, якія пра гэта не думалі, а то і не ведалі”.


Праект падштурхнуў сучасных творцаў і журналістаў да даследаванняў і стварэння новых фільмаў і твораў, прысвечаных трагічным і яскравым 30-ым. Распачаўся флэшмоб #ланцугпамяці, у якім літаратары і грамадскія актывісты чытаюць вершы расстраляных паэтаў. 

«(Не)расстраляныя». Кніга – гэта працяг праекту. Героі кнігі папулярныя ў 1920-х-1930-х гг. беларускія пісьменнікі: 18 лёсаў, больш за 100 твораў, каля 100 фотаздымкаў з архіваў ды прыватных калекцый.


 

Курс (Не) расстраляная паэзія – збірае напрацаванае ў межах праекта і не толькі.

Курс дазваляе паглыбіцца ў жыццё і творчасць 18-ці літаратараў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій. Для кожнай асобы прадстаўленыя лекцыі ад гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, песні і вершы ў выкананні дзеячаў культуры і звычайных грамадзян (#ланцугпамяці). Да кожнага з літаратараў дададзеныя артыкулы і фільмы пра іх,  а таксама іх творы і спасылкі на кнігі. 

МЫ МУСІМ ІХ ПАМЯТАЦЬ, КАБ НЯ ЗНІКНУЦЬ САМІМ.

Каб атрымаць доступ да фільмаў, артыкулаў, музыкі і твораў паэтаў, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ!

Поўнае апісанне курса

Пастаўце адзнаку курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Змест курса. Відэа
Водгукі
Курсы, якія могуць вас зацікавіць