ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «Практычная палітыка»

Свет імкліва змяняецца, а разам з ім – формы, сутнасць і сродкі палітычнай дзейнасці. Але ці змяняюцца ўяўленні пра палітычнае?

Як арыентавацца ў свеце палітычнага?
Пад палітыкай па-ранейшаму разумеецца любая дзейнасць традыцыйных палітычных суб’ектаў: дзяржавы, партый і рухаў, грамадскіх арганізацый, міжнародных структур. Яе сутнасць рэдукаваная да кіравання, адміністравання ды ўдзелу ў электаральных кампаніях. У такім уяўленні няма ўласна палітычнай сітуацыі і палітычнай дзейнасці, то бок камунікацыі некалькіх суб’ектаў, накіраванай на змену агульнага стану рэчаў. Палітыка апынаецца адчужанай ад чалавека, бо ён не можа ёй авалодаць, і выціскаецца на перыферыю грамадскага жыцця.

Дадзены відэа-курс накіраваны на развіццё арганізацыйна-дзейнасных сродкаў, якія дапамогуць чалавеку арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

Аўтар курса разгледзіць, як уладкаваная палітыка, прадставіць элементарную схему палітычнай сітуацыі, растлумачыць сутнасць і функцыі знака ў палітыцы, прааналізуе беларускую «знакавую рэальнасць». У тэме «Палітыка і экран грамадскай свядомасці» гаворка пойдзе пра сучаснае падваенне рэальнасці, якое стала магчымым з-за існавання «сцэны» і «арэны» палітычнага жыцця. Чатыры тыпы веды пра палітычнае – тэма пяць. У перадапошніх тэмах выкладчык разгледзіць віды паліттэхналогій, паняцця ідэалогіі і лініі ідэалагічнага напружання. Напрыканцы аўтар звернецца да культурнай палітыкі. Дадзеная праграма накіраваная на з’яўленне ў краіне альтэрнатыўных суб’ектаў, здольных камунікаваць і канкурыраваць з дзяржавай, гэта значыць на з’яўленне ўласна палітыкі, якая пакуль існуе ў Беларусі толькі як мэта.
Аўдыё-версія курса

Поўнае апісанне курса

Пастаўце адзнаку курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Выкладчык Андрэй Ягораў
Змест курса. Відэа
Водгукі
Курсы, якія могуць вас зацікавіць