ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Гід «Адвечным шляхам. Ігнат Абдзіраловіч»

Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс – быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі.

Так прадстаўляе Сяргей Дубавец сучаснаму чытачу эсэ «Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду», якое пазначана псеўданімам – Ігнат Абдзіраловіч.

Эсэ з’явілася на свет 100 гадоў таму, у 1921 годзе, у Вільні. Аўтарам яго стаўся 24-гадовы Ігнат Канчэўскі, што ў той час працуе ў Саюзе беларускіх кааператараў і кіруе вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі.

Эсэ выйшла невялікім накладам, а потым каля шасьцідзесяці гадоў праляжала ў сховах спецфондаў. Наступная публікацыя тэксту адбылася толькі ў 1988 годзе: спачатку ў часопісе «Нёман» у перакладзе на расейскую мову, а пасля – у газеце «Супольнасьць» (№№ 4–5, 1988) і ў зборніку «Вобраз-90» у 1990 годзе.

Цяпер гэты твор вызначаюць як сымбаль пачатка сучаснай беларускай філасофіі. Глыбіня думкі і самастойнасць развагаў, апора на тагачасныя філасофскія тэндэнцыі і моцны інтэлектуальны водгук на сацыяльныя і палітычныя падзеі – усё гэта абʼядналася вакол выкліка асэнсавання беларускай ідэнтычнасці. На адказ атрымаўся надзвычай годным і змястоўным. Аж так, што да сёння мы шукаем у гэтым тэксце адказы на сучасныя пытанні.
Пры гэтым 100-гадовая гісторыя твора толькі паступова ўваходзіць у нашую культурную і інтэлектуальную спадчыну, гісторыю ідэй.

Мы прапануем гід-агляд, прысвечаны разуменню самога тэкста, яго аўтара, культурнага кантэкста стварэння, а таксама перспектываў развіцця асобных тэмаў і ідэяў, прапанаваных Ігнатам Канчэўскім (Абдзіраловічам).

ЗМЕСТ ГІДА:

Картинки по запросу "галочка символы"" ПРАДМОВА да выдання 1993 г. Сяргей Дубавец
Картинки по запросу "галочка символы""Аўдыёкніга “Адвечным шляхам”
Картинки по запросу "галочка символы"" Новік І. Апроч Абдзіраловіча: характарыстыка жыцця і творчасці Ігната Канчэўскага
Картинки по запросу "галочка символы""Антон Луцевіч. Памяці І.Канчэўскага. Некралог.
Картинки по запросу "галочка символы""Акудовіч В. З Ігнатам на скразняках вечнасці….
Картинки по запросу "галочка символы"" Новік І. Культурныя канатацыі эсэ “Адвечным шляхам” І.Канчэўскага
Картинки по запросу "галочка символы"" ІГНАТ КАНЧЭЎСКІ. Дакументальны фільм
Картинки по запросу "галочка символы"" Быстрык А. Ігнат Канчэўскі: Шукальнік беларускага шляха
Картинки по запросу "галочка символы"" Новік І. Час адвечнасці: тэмпаральная семантыка ў эсэ І.Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”
Картинки по запросу "галочка символы""Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Серыя лекцый і дыскусій (В.Акудовіч, І.Дубянецкая, І.Бабкоў, С.Дубавец, П.Баркоўскі, М.Баярын. Відэа
Картинки по запросу "галочка символы""Слінка Т. Праблема беларускай ідэнтычнасці ў тэксце Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”
Картинки по запросу "галочка символы"" ВЕРШЫ
Прадмова


Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс – быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо ТАМ. Там, дзе традыцыя літаратурна-філязофскага плачу па згубленай мове, волі-долі і Бацькаўшчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра. Дзе запануе філязофія свабоды, асноўныя прынцыпы якой і сфармуляваў па-беларуску Ігнат Абдзіраловіч.

Але сёньня час гэты яшчэ не прыйшоў.

9096-1У вашых руках чацьвертае выданьне эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» – пасьля прыжыцьцёвае віленскае кніжкі 1921 года яго ў 1989-м апублікавала самвыдавецкая «Супольнасьць», а ў 1990-м яно было ўключана ў зборнік «Вобраз-90». У тым жа годзе ў перакладзе на расейскую мову гэты твор выйшаў у часопісе «Нёман». Кніга, якая ўвесь савецкі час праляжала ў спэцсховах, прабівае сабе шлях у друк прыватна і паўафіцыйна, наўзбоч ад шырокіх дзяржаўных праграм. Эсэ, якое сёньня яшчэ знаходзіцца на пэрыфэрыі грамадзкай, літаратурнай і філязофскай думкі, не выклікае вялікае цікавасьці мэтраў сёньняшняга літаратуразнаўства, што зусім беспадстаўна сьпісалі яго ў «рамантызм».

Гэта не рамантычны твор. І будучыня яго забясьпечаная ўзрастаньнем ягонае актуальнасьці. Гутарка ідзе пра іншую якасьць нацыянальнае сьвядомасьці. Тую гаротную сытуацыю, у якую гісторыя завяла Беларусь і зь якой паўстала ўласна традыцыя літаратурна-філязофскага плачу, І.Абдзіраловіч разглядае як зыходныя дадзеныя, якія патрабуюць ня столькі эмацыйнае ацэнкі, колькі наступнага, але ўжо сьцьвярджальнага разьвіцьця.

Самая прырода станоўчага, прывабная і канструктыўная, ставіць гэты твор наўзбоч ад традыцыі стогнаў аб народнай забітасьці, немачы і сьлепаце… Абдзіраловіч – не аналітык разрухі і не плакальшчык над лёсам занядбанае Беларусі. Ён толькі сьцьвярджае, і гэтым – выключны ў сваім часе. Зрэшты, і ў нашым часе таксама. Што і вызначыла ягонае сучаснае пэрыфэрыйнае становішча.

Другая магутная ідэя «Адвечным шляхам» – ідэя нацыянальнае тоеснасьці, адэкватнасьці. Усё, што ў табе, у прыродзе тваёй, ёсьць лепшага і людзкага, ты максымальна можаш выявіць толькі як беларус. «Яны ня ўцямілі, – піша І.Абдзіраловіч, – што разам зь беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці».

Нарэшце, трэцяя істотная рыса. «Адвечным шляхам» – вяршыня літаратурна-філязофскай думкі нашаніўства і той беларускай культуры, якая ніколі не была савецкай, якая не адчула на сабе разбуральнага ўзьдзеяньня таталітарнае ідэалёгіі. І яшчэ – гэта твор віленскай беларускай культурнай традыцыі, напісаны віленчуком.

Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч) (1896-1923) – нарадзіўся ў Вільні. Бацька ягоны быў судовым чыноўнікам. Пасьля школы Ігнат вучыўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце і Маскоўскім унівэрсытэце. З 1916 г. – у войску. Пасьля – каапэратыўныя курсы ў Маскве і праца ў розных каапэратыўных установах у Смаленску і ў Вільні. Пісаў таксама вершы і артыкулы па каапэрацыі.

Дасканаласьць і унівэрсалізм кнігі «Адвечным шляхам» – выключнай і ў беларускай літаратуры і ў даробку самога І.Абдзіраловіча, – наводзяць на думку калі не пра містыфікацыю, дык, прынамсі, пра таямніцу стварэньня гэтага эсэ, пра неадказальную загадку, якой будзе задавацца, бадай, ўжо наступнае пакаленьне чытачоў.

Сяргей Дубавец

 

Чытаць эсэ: АДВЕЧНЫМ ШЛЯХАМ. Дасьледзіны беларускага сьветагляду

 

Аўдыёкніга
Адвечным шляхам. Аўдыё


Чытаюць Людміла Сідаркевіч і Аляксандр Марчанка.

артыкул
Апроч Абдзіраловіча: характарыстыка жыцця і творчасці Ігната Канчэўскага


Канчэўскі скончыў Віленскую рэальную вучэльню, паступіў у тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу, але, расчараваўшыся ў дакладных навуках, спачатку перавёўся на прыродазнаўчы, а  пасля  – на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Паводле звестак У. Калесніка, скончыў апошні, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка літаратуры Ужо ў  час Першай сусветнай вайны I. Канчэўскi прайшоў вышэйшыя кааператыўныя курсы пры Народным універсітэце імя А. Шаняўскага. Гэты ўніверсітэт быў эксперыментальным. Яго стварылі на грошы і  паводле тэстаменту А. Шаняўскага  – сібірскага золатапрамыслоўцы, установа мусіла быць адчыненай для ўсіх незалежна ад полу, веравызнання і палітычных поглядаў. Пры паступленні не патрабавалася ніякіх атэстатаў і дакументаў, апроч асабістага пасведчання. Не было абавязковай праграмы, студэнты маглі самі абіраць патрэбныя для сябе курсы, апроч таго, студэнцтву былі нададзены дастаткова значныя паўнамоцтвы ў  кіраванні ўніверсітэтам. Адным словам, ужо тут можна ўбачыць першае сутыкненне I. Канчэўскага з увасабленнем сацыяльных ідэалаў вольнай, нязмушанай супольнасці-кааперацыі …

Асобна варта згадаць лёс сям’і Канчэўскіх. Бацька, спачатку сакратар Вайскова-акруговага суда, прымае сан праваслаўнага святара. Ігнат хіба не найбольш паслядоўна і  глыбока сярод заходнебеларускіх публіцыстаў бароніць ідэю адметнага і мірнага шляху беларусаў, які мусiць праходзiць праз роўнааддаленую памiж камунiзмам i капiталiзмам i не быць прадвызначаным нiякiмi палітычнымі ідэалагемамі. Родны ж брат I. Канчэўскага  – Арсен – спачатку стварае з аднадумцамі Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю i абірае шлях узброенага супраціўлення польскім уладам, а пасля далучаецца да камуністычнага руху: з 1923 г. становiцца членам ЦК КПЗБ, з 1929 г. – членам Бюро ЦК КПЗБ.

 І.Новік 

некралог
Антон Луцевіч. Памяці І.Канчэўскага

  …

аналіз і рэфлексія
З Ігнатам на скразняках вечнасці

На жаль, нават Геракліт не змог дапамагчы Ігнату ў яго рамантычным рушэнні. Ды і не мог дапамагчы. Ужо хаця б таму, што форма ракі не плынь, а берагі. Карацей, у нашага маладога філосафа так і не атрымалася больш-менш уцямна сфармуляваць, што ёсць ліючайся формай, а тым болей патлумачыць, як такі феномен магчымы на яве. Зрэшты, апошняе не зашкодзіла гэтай канстанце зрабіцца мемам сярод сучасных беларускіх інтэлектуалаў…

А далей здарыўся цуд! Ужо не ў якасці мема, а жывой і рэальнай канфігурацыі ліючаяся форма выявілася падчас масавых забурэнняў сённяшніх дзён. Пад ціскам чорных наймітаў мёртвай улады тысячы і тысячы поўных жыццялюбства беларусаў без асаблівага супраціву перацякалі з адных вуліц і плошчаў на іншыя, як бы здзекуючыся з паскуднай мерцвячыны.

Я зачаравана азіраўся на гэтую форму супраціву і з радасным посмехам думаў: вось дзе яна, відушча Ігната Абдзіраловіча.

В. Акудовіч

Аналіз і рэфлексія
Культурныя канатацыі эсэ "Адвечным шляхам" І.Канчэўскага

… Тры генеалагічныя лініі лучаць «Адвечным шляхам» з сучасным для брашуры інтэлектуальным кантэкстам. Беларускі мастацкі наратыў, беларуская паэзія і беларуская публіцыстыка – тры рэферэнцыйныя гарызонты, у адсылках да якіх будуюцца выказванні эсэ, той «уток» тагачаснай культуры, па якім Канчэўскі тчэ свае думкі. Пры гэтым, як мы намагаліся паказаць, гэтыя тры культурныя палі вылучаюцца паводле запатрабаваных імі, ці індуцыраваных у іх тэмпаральных устаноўках. У «Адвечным шляху» мы знаходзім усе азначаныя рэжымы працы з часам: разам з літаратурным наратывам Канчэўскі бачыць у гісторыі беларуса контуры ягонага лёсу, чытае ў мінулым Беларусі знакі неадхільнага; разам з паэзіяй углядае адвечнае ў дзейнасці і патрэбах чалавека; разам з публіцыстыкай спрабуе знайсці адказы на надзённыя, неадкладныя пытанні беларускага руху.

І.Новік

дакументальны фільм
ІГНАТ КАНЧЭЎСКІ. Дакументальны фільм



Фільм студыі “Летапіс”, 2012

Режысёр Ірына Волах.

аналіз і рэфлексія
Ігнат Канчэўскі: Шукальнік беларускага шляха

Уся творчасць Канчэўскага развівае адны і тыя ж ідэі, і, адпаведна, мусіць разглядацца як адно цэлае. Важна памятаць і пра жыццёвы лёс Канчэўскага, аналізуючы які можна лепш зразумець яго ідэі і перакананні.

Перш за ўсё паўплываў на Ігната ягоны бацька-ліберал. Навучанне ў Пецярбурзе і Маскве — буйных культурных цэнтрах — пашырыла кругагляд. Франтавая школа непазбежна змяніла яго разуменне жыцця і людзей. Верагодна, жорсткія абставіны вайны і трагічныя падзеі часоў рэвалюцыі сталіся ключавымі ў пераасэнсаванні Канчэўскім традыцыйных каштоўнасцяў.

Адзначым Вышэйшыя кааператыўныя курсы ў Народным універсітэце Шаняўскага. З іншага боку, жыццё пад бальшавікамі ў Маскве, Смаленску і Мінску паказала яму сапраўдную сутнасць бальшавіцкай улады. Расчараванне ў «Першай дзяржаве працоўных і сялян» прымусіла Канчэўскага шукаць у беларускай культурнай спадчыне той «адвечны шлях» — уласна беларускі — на які наш народ мусіць вярнуцца.

Зразумела, што погляды і перакананні Канчэўскага збольшага сфарміраваліся яшчэ да вяртання ў Вільню. Аднак толькі родная Вільня стварыла прыдатныя ўмовы для яго творчасці. Абкружаны сябрамі, аднадумцамі і суайчыннікамі, што спрабавалі ствараць Беларусь, смяротна хворы Канчэўскі рэалізаваў свой творчы імпэт.

Увогуле, яго лёс як бы пацвердзіў важную думку з «Адвечным шляхам»:

Яны ня ўцямлялі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці.

Перафразуючы, можна сказаць, што праз беларушчыну ён спазнаў тую лепшую частку чалавечнасці. Толькі пасля вяртання ў Вільню, толькі пасля далучэння да беларускага руху Канчэўскі пачаў тварыць. А менавіта творчасць, па ягоных перакананнях, і ёсць адзіны сэнс існавання чалавека.

Прыкра, што жыццёвы шлях спадара Ігната быў кароткі. Але праз сваю творчасць ён стаў на Адвечны Шлях беларусаў і здолеў паказаць яго іншым.

А.Быстрык

аналіз і рэфлексія
Час адвечнасці: тэмпаральная семантыка ў эсэ І.Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”

… “Адвечным шляхам” запрашае нас у час патрэбы і вызначае свой час як час патрэбы. Час вымагае, патрабуе журбы, тугі па “страчаным часе”, рэфлексіі аб згубе дзён і магчымасцяў. Гэта час эмацыйна споўнены, але ідэйна і падзейна пусты. Час, які супрацьпастаўляе “свежасці” гістарычных і экзістэнцыяльных ран “магілы”, смерць мінулага і мінуўшчыны. Час споўнены тэмпаральнасцю[4]: калі яго цячэнне і бег выходзяць на паверхню і вярэдзяць думку і сумленне. Час, калі самотная самасць чалавека усамотнена бегам часу і збегам акалічнасцяў, пастаўлена перад сваёй уласнай смерцю ў марнаванні часу.

Сціслая прадмова “Адвечным шляхам” таксама пачынаецца са словаў пра час — “нашы часы”: “Нашы часы – часы агульнай заблутанасці, часы паўстання праменных, быццам, ідэалаў й іх канечнага знікання праз нядаўгі час“. [курсіў наш, 3]. Першы ж сказ брашуры тройчы згадвае час. Радкамі з Багдановіча час патрабаваў і шукаў тых, хто адгукнецца на яго покліч і патрабаванне. Ва ўводзінах жа гэты час пазнаны і прызнаны ў якасці “нашага”. “Мы” якія прыналежаць да гэтага часу, “мы” якім прыналежыць гэты час, гэта і проста сучаснікі, ахінутыя часам знікнення ідэалаў, але гэта таксама і “мы-беларусы”. Часы “нашы”, бо мы-беларусы агульна заспетыя іх зблытанасцю, неакрэсленасцю, бо гэта ў “нас”, беларусаў, час найболей немілажальна адабраў нашы надзеі, не спраўдзіў нашых спадзяванняў. І акурат праз нашу спаняверанасць, расчараванасць, “мы-беларусы” датыкаемся да найболей актуальнага сёння, найболей характэрнага для нашых часоў — да сутоння былых ідэалаў. Акурат таму, што былыя ідэалы і лозунгі пазнаны і прызнаны беларусамі як мінулае, адыходзячае ў нябыт, “мы-беларусы” найболей сучасны “нашым часам”.

І.Новік

лекцыі
Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Серыя лекцый і дыскусій

У 2015-2016 годзе Лятучы ўніверсітэт зладзіў серыю публічных лекцый, прысвечаных эсэ “Адвечным шляхам”. Выбітныя беларускія інтэлектуалы разважалі пра ідэі, думкі і кантэкст знакамітай працы.

 Валянцін Акудовіч “Творачы – зруйнуем”

 
 

Ірына Дубянецкая “Нацыятворчасць як свабода духу: Беларусь Ігната Абдзіраловіча”

 
 

Ігар Бабкоў. “Абдзіраловіч і беларуская традыцыя”

Чытать канспект лекцыі

 
 

Павал Баркоўскі. “Мінулая будучыня Беларусі. Запавет Абдзіраловіча”

Чытать канспект лекцыі

 
 

Міхаіл Баярын. “Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы”

Чытаць канспект

 
 

Сяргей Дубавец. “Ігнат Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі”

Чытаць канспект лекцыі

 
 

Дыскусія “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве”

Удзельнікі: Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Шчытцова, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Міхаіл Баярын, Павал Баркоўскі, Валянцін Акудовіч.

аналіз і рэфлексія
Праблема беларускай ідэнтычнасці ў тэксце Ігната Абдзіраловіча "Адвечным шляхам

У сучаснай тэрміналогіі ўсталяванне чужой формы пры дапамозе моды і дысцыпліны можна назваць механізмам падпарадкавання, а моду і дысцыпліну — сродкамі падпарадкавання. Такім чынам, у канцовым выпадку мы маем экспансію чужых форм як з Захаду, так і з Усходу, якая ажыццяўляецца праз моду (добраахвотна) і праз дысцыпліну (прымусова). Супадзенне перыяду ўзмацнення гэтай экспансіі (ХVІІІ—ХІХ стагоддзі) з часам, калі беларуская культура (у форме паганства і народных звычаяў) аказваецца амаль цалкам выцесненай “на дно”, выяўляецца тут як сінергетычны фактар, што спрыяе экспансіі. Калі б культурная экспансія адбывалася толькі з аднаго боку, то пры падобных абставінах беларуская культура ўжо была б асімілявана іншай. Але раз мы маем сутыкненне дзвюх культур ці нават “двух цывілізацыйных тыпаў” (тэрмін Шпенглера), то ўзнікае канфлікт паміж заходнімі і ўсходнімі формамі, які, у сваю чаргу, падзяляе Беларусь на дзве часткі і ўтварае ўнутрыкультурную мяжу. Зыходзячы з прынцыпу, што варожыя бакі заўсёды падобныя, якімі б супрацьлеглымі яны ні выглядалі, мяжа выступае ў ролі Іншага ў адносінах да Захаду і Ўсходу. Прычым, менавіта наяўнасць двух варожых бакоў дазваляе захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.

Т.Слінка

вершы
Вершы Ігната Канчэўскага

цытуй сваё

ТЭСТ
/10
212

10 пытанняў "Адвечнага шляха"

Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс – быць прачытанаю ў наступным, XXI стагоддзі. І стаць класікай сучаснага беларускага мыслення.

Ці адгукаюцца думкі цяпер?

Праверце сябе!

1 / 10

Дзе было напісана эсэ "Адвечным шляхам"?

Question Image

2 / 10

Якая з гэтых думак належыць Ігнату Абдзіраловічу?

Question Image

3 / 10

Пра каго са знакамітых беларусаў Абдзіраловіч піша?

"У гэты час хай будзе нашым правадыром і сьветачам ....  што хацеў лячыць беларускі народ праменьнямі духовай асьветы".

Question Image

4 / 10

Які з воклічаў належыць Ігнату Абдзіраловічу?

Question Image

5 / 10

Якое ўладкаванне жыцця грамадства вызначалася аўтарам як самае перспектыўнае?

Question Image

6 / 10

Хадзілі чуткі, што пад псеўданімам Ігната Абдзіраловіча хаваецца вядомы беларускі пісьменнік? Пра каго былі гэтыя чуткі?

Question Image

7 / 10

Аўтар эсэ непакоіўся за будучыню Беларусі. Што ён думаў пра незалежнасць краіны?

Question Image

8 / 10

Аўтар цэлы раздзел прысвяціў пытанню, да чаго Беларусь бліжэй: да Усходу ці да Захаду.

На чым ён спыніўся?

Question Image

9 / 10

Якую філасофскую ідэю вынайшаў Ігнат Абдзіраловіч?

Question Image

10 / 10

Ігнат Канчэўскі ў сваёй творчасці карыстаўся псеўданімамі.

Абдзіраловіч – адзін з іх. А які яшчэ?

Question Image

Your score is