Cерыя лекцый, якія раскрываюць сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскіх прастораў.
Лекцыі былі прачытаны ў межах адукацыйнай праграмы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”.
Школа была зладжана Лятучым універсітэтам у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” у лютым-верасні 2017 года.
Сёння грамадская прастора – гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы – ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця. Гэта кропка, адкуль паўстаюць практычныя пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнай даследчай і праектнай працы, шырокага кола ведаў і здольнасцяў да супольнага дзеяння.
У праграме прачытаныя наступныя лекцыі:
- Уладзімір Мацкевіч “Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці”
- Іван Сухі “Дылемы ў асэнсаванні гарадоў: лакальнае і глабальнае вымярэнне, трэцяя прамысловая рэвалюцыя, звышканцэнтрацыя або рассяроджанне”
- Зміцер Бібікаў “Урбаністыка: гісторыя, накірункі развіцця, тэндэнцыі ў Беларусі”
- Аляксей Крывалап “Зялёны горад: ідэалогія, практыка, канцэпцыя”
- Іскра Крстыч “Грамадская прастора: канцэптуальныя падставы” (Сербія)
- Ганна Пазняк “Хто жыве ў горадзе? Гарадскія супольнасці і сацыяльныя адносіны”
- Аляксей Крывалап “Права на горад як канцэпцыя і ідэалогія”
- Вольга Смалянка “Прававыя рамкі для рэалізацыі права на горад у Беларусі”
- Андрэй Ягораў “Горад як сістэмны аб’ект: магчымасці аналізу”
- Марына Сяменчанка “Грамадскія прасторы як кропка зборкі сацыяльных адносінаў”
- Андрэй Ягораў “Арганізацыя, кіраўніцтва, кіраванне – базавыя катэгорыі арганізацыі дзейнасці”
- Іван Шчадранок “Эканоміка і інвестыцыі: сучасныя падыходы да развіцця гарадоў”
- Яна Голубева “Горад як механізм ці як арганізм? Падыходы да планавання?”
- Маргарыта Лазарэнкава “Сучасныя формы арганізацыі грамадскіх прастораў і публічных пляцовак”
- Таццяна Вадалажская “Даследванне: арганізацыя і тыпы ”
- Таццяна Вадалажская “Даследванне грамадскіх прастораў: падыходы і магчымасці”
- Андрэй Ягораў “Развіццё і формы працы з будучыняй: праектаванне, стратэгіраванне, праграмаванее”
- Андрэй Каравянскі “Урбаністыка ў рэальнай працы праектавання гарадскога добраўпарадкавання”
- Марыя Фалалеева “Грамадскія прасторы: экалагічная перспектыва”
- Сцяпан Стурэйка “Мы ствараем горад, горад стварае нас. Гарадская ідэнтычнасць, культура, спадчына, сімвалічны асяродак”
- Сцяпан Стурэйка “Грамадскія прасторы: адлюстраванне і фармаванне гарадской ідэнтычнасці”