ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Лекцыя «Герменеўтыка сацыяльнага»

Публічная лекцыя з  цыклу “Urbi et Orbi” дацэнта БДУ Паўла Баркоўскага.

Герменэўтыка сацыяльнага – гэта спроба звесьці шматлікія ніткі размовы пра нас саміх – тых, каго трэба зразумець, хто разумення прагне, — у пэўнае адзінства дыскурса і даць рады таму складанаму напластаванню сэнсаў і інтэрпрэтацыяў, якім ёсць сёння чалавек.

11 мая 2012 года, Галерэя “Ў”

Павал Баркоўскі
Выкладчык Павал Баркоўскі
з цыклу лекцый “Urbi et Orbi”
Герменеўтыка сацыяльнага

Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.

Што пра разуменне можа сказаць герменэўтыка? І вельмі шмат, і вельмі мала, гледзячы ад ракурса пастаноўкі пытання… Але герменэўтыка сёння – гэта, прынамсі, не толькі мастацтва разумення пісьмовых тэкстаў, яна сягае межаў сымбалічнага поля культуры. І нават выходзіць за гэтыя абсягі. Яна ставіць пытанні накшталт, а хто спрабуе нечага зразумець, у якім кантэксце гэты хтосьці дзейнічае, якія ўзроўні разумення яму ці ёй дасяжныя, колькі вымярэнняў можа налічваць сам прадмет гэтага наўпростага разумення? І шмат якія яшчэ.

Варта, аднак, памятаць яшчэ адну рэч. Герменэўтыка сёння можа і мусіць займацца не толькі асэнсаваннем розных артэфактаў культуры, што складаюць яе матэрыяльнае цела, яна сягае нават таго, што сабой уяўляе сучасны чалавек. Бо кожны з нас сам па сабе складаны і комплексны герменэўтычны прадмет. Што ўяўляюць сабою нашая самасць, нашыя паводзіны, матывы і думкі як не сымбалічны прадукт культуры. І вось мы сягаем вобласці, дзе сустракаюцца псыхалогія і псыхааналіз, сацыялогія і соцыялінгвістыка, антрапалогія і культуралогія. Як усе гэтыя шматлікія інтэрпрэтацыі і самаінтэрпрэтацыі могуць суіснаваць у нас, абумоўліваць нашыя думкі і паводзіны, нават канструяваць выабражальную ідэнтычнасць нашай асобы.

Тэкст  інтэрв’ю напярэдадні лекцыі

Водгукі