ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
TUZINFM

Мэдыйны праект «Тузін Гітоў» распачаў сваю працу ў сеціве 12 кастрычніка 2003 году. Праект прысьвечаны айчыннай музычнай культуры і перадусім мае на мэце прасоўваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую аўдыторыю. Партал Tuzin.fm ініцыюе і рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне.

КУЛЬТУРНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ, КАНЦЭРТЫ І ФЭСТЫВАЛІ, РЭАЛІЗАВАНЫЯ ПРЫ НЕПАСРЭДНЫМ УДЗЕЛЕ TUZIN.FM:

Кніга Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (разам зь Беларускім калегіюмам, 2004)

РадыёТузін (радыёвэрсія гіт-параду, якая з 2004 году выходзіла на Радыё Рокс, Радыё Мінск, з 2006 году – Радыё Рацыя)

Рок-рэвалюцыя (канцэрт-акцыя ў Вільні з удзелам N.R.M., 2006)

Рок-Каранацыя (цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны, 2005-2007)

Канцэрт памяці Анатоля Сыса (канцэрт-акцыя па збору сродкаў на помнік паэту, 2007)

Прэм’ер Тузін (штогадовае мультымедыйнае СD-выданьне з найлепшымі беларускімі песьнямі сэзону, 2005-2011)

Песьні свабоды (музычны праект, разам з Volia Music, 2007)

Рок па вакацыях (беларускі рок-фэстываль, 2008)

Bela Music (беларускі рок-фэстываль на аэрадроме Баравая, разам з Алегам Хаменкам, 2009)

Тузін.Перазагрузка (музычны праект, разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі”, 2009)

Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2 (музычны праект, разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі, 2011)

Тузін. Unplugged (сэрыя акустычных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2011-2012)

Жывы Тузін (сэрыя эксклюзыўных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2012-2013)

Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі (аўдыёвыданьне казак Сяргея Вітушкі, разам з Радыё Рацыя, 2012)

Тузін.Немаўля (арт-праект па сучаснай музычнай агучцы клясыкі беларускага нямога кіно, разам з Падляшскай опэрай і філярмоніяй, 2012-2013)

Апошні золак (супольны музычны праект, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня, разам з праваабарончым цэнтрам “Вясна”, 2013-2014)

Re:Песьняры (музычны праект да 45-годзьдзя ансамблю “Песьняры”, разам з фондам “Вяртаньне” і кампаніяй “Будзьма беларусамі”, 2014)

Засьпявай.BY (конкурс маладых выканаўцаў, разам з фондам “Вяртаньне”, 2014)

Героі году (штогадовая музычная прэмія парталу Tuzin.fm)

100 найвялікшых беларускіх песень 

«Засьпявай 2.0» (конкурс маладых выканаўцаў, разам з фондам “Вяртаньне”, 2015)

Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (сэрыя канцэртаў у загарадным комплексе “Камарова”, 2015)

Новае пакаленьне на Новы год (навагодняе тэлешоў для тэлеканалу “Белсат”, 2016)

«Ненаўмысны шэдэўр» (дакумэнтальны фільм, зьняты для тэлеканалу “Белсат”, 2016)

Belsat Music Live (музычная праграма для тэлеканалу “Белсат”, 2017)

    Публічныя лекцыі не знойдзены.
      Падкасты не знойдзены.
        Гіды не знойдзены.
          Тэксты не знойдзены.