ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Прынцыпы і крытэры для стварэння і размяшчэння курсаў на платформе

 

  1. Курс павінен адпавядаць як мінімум аднаму з названых ніжэй крытэраў:

  • «Асоба». Аўтар курса з’яўляецца выбітным беларускім даследчыкам, мысляром, грамадскім ці культурным дзеячом, які прадстаўляе свае напрацоўкі і ідэі, падыход ці навуковую школу. Курс дае магчымасць шырокага знаёмства з гэтымі ідэямі і даследаваннямі і падыходамі.
  • «Праблемнае мысленне». Курс прысвечаны праблеме або пытанню, які мае высокую актуальнасць у сучасным грамадстве. Курс дазваляе «адкрыць» гэтую праблему для больш шырокага кола людзей, дае ўяўленне аб розных аспектах і напрамках думкі ў рамках гэтай праблемы
  • «Унікальнасць». Курс прадстаўляе унікальныя веды, якія могуць ўзбагаціць мысленне і чалавека, але практычна не прадстаўленыя ў адукацыйнай, навуковай і медыя прасторы.

 

  1. Курс павінен прытрымлівацца наступных прынцыпаў:

  • Універсітэцкі ўзровень. Курс не павінен насіць выключна асветніцкі або забаўляльны характар, а павінен патрабаваць пэўнага інтэлектуальнага напружання і сур’ёзнай працы для засваення. Гэта азначае наяўнасць тэарэтычных, метадалагічных падстаў прапанаванага матэрыялу. Курс павінен прапаноўваць матэрыялы для самастойнай працы і паглыблення тэмы, даваць навігацыю ў больш шырокім матэрыяле (пытанні для разважанні, тэксты, заданні, літаратура або спасылкі на іншыя курсы або крыніцы)
  • Абгрунтаванасць. Веды і ідэі, прапанаваныя ў рамках курса павінны быць аргументаваны, абгрунтаваныя і падлягаць крытыцы. Лектар ў рамках курсах (відэа ці дадатковыя матэрыялы) павінен пазначыць падставы сваіх разважанняў і прапанаванага зместу: метад, канцэпцыю, падыход, школу, у межах якіх ён працуе.
  • Адсутнасць прапаганды. Аўтар(ы) курса павінен ясна і выразна пазначыць свае каштоўнасныя і ідэалагічныя пазыцыі, калі яны маюць уплыў на змест курса. Пры гэтым, у змесце варта пазбягаць ідэалагічных заклікаў і прапаганды. Ідэі, якія выкладаюцца, ідэі павінны быць аргументаваныя і абгрунтаваныя.

Курс павінен адпавядаць тэхнічным патрабаванням і нормам афармлення.

Аўтары і стваральнікі (арганізацыі і ініцыятывы) павінны быць гатовыя да камунікацыі са слухачамі, а таксама нясуць адказнасць за змест курса.