магістр гісторыі, каардынатар праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі (МГА «Гісторыка»). У 2009 г. скончыў бакалаўрскую праграму «Беларусістыка: гісторыя і культурная антрапалогія Беларусі» у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. У 2009-2011 гг. навучаўся ў Студыі Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. У 2014 г. атрымаў ступень магістра гісторыі ў Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбурзе з кандыдацкай працай «Беларускае студэнцтва ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1919-1939: склад, формы самаарганізацыі, нацыянальная ідэнтычнасць». З 2006 г. прымаў удзел у вуснагістарычых экспедыцыях пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Алеся Фёдаравіча Смаленчука.
Успамін утойвае не апісанне падзеі, але яе сэнс. Чалавечы ўспамін вельмі далёкі ад таго...