ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.»

Успамін утойвае не апісанне падзеі, але яе сэнс.

Чалавечы ўспамін вельмі далёкі ад таго, каб пераказваць факты у чыстым выглядзе. Наратыў, прапанаваны рэспандэнтам, – заўсёды індывідуальная або калектыўная інтэрпрэтацыя факта. Таму ва ўспаміне хаваецца не дакладнае апісанне падзеі, а яе ацэнка. Але і яна вартая быць даследаванай.

У чым яе значнасць? Па-першае, успаміны, ці вусная гісторыя, удакладняюць афіцыйна прынятую версію мінулага. Гэта актуальна для Беларусі, бо сёння яе гістарычная палітыка будуецца на трохі мадэрнізаваных савецкіх ідэалагемах. Фактычна там няма месца погляду простага чалавека. Па-другое, цягам апошняга стагоддзя вусная гісторыя перастала быць толькі метадам гістарычнага даследавання. Яна ператварылася ў важны накірунак сацыяльна-гуманітарных даследаванняў, галоўны прадмет якіх – жыццёвы вопыт чалавека і яго памяць.

У першай частцы дадзенага курса выкладчыкі разгледзяць само паняцце вуснай гісторыі, этапы яе развіцця, яе актуальнасць для беларускай гістарычнай навукі, гуманістыкі і для сучаснага беларускага грамадства наогул. Другая лекцыя распавядзе пра айчынны шлях развіцця вуснай гісторыі, яе сучасны стан і перспектывы. Частка тры прадставіць метады даследавання вуснай гісторыі і асобныя вынікі. Далей аўтары разгледзяць тэмы Другой сусветнай вайны, пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі і Чарнобыльскай катастрофы ва ўспамінах сведак. Апошнія дзве лекцыя дапоўнены відэаўспамінамі з калекцый Беларускага архіва вуснай гісторыі.

 

Выкладчык Алесь Смалянчук
Выкладчык Вольга Іванова
Выкладчык Андрэй Мастыка
Тэмы
Курсы, якія могуць вас зацікавіць
Водгукі