ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Біблійныя касмаганічныя традыцыі. Беларускія пераклады Гэбрайскай Бібліі

Гэбрайская  Біблія  кампанавалася  цягам  некалькіх  стагодьдзяў   рознымі людзьмі ў розных сытуацыях, пад розныя патрэбы. Яна акумулявала веды, мудрасьць, канцэпцыю разуменьня сьвету і Бога, якія фармаваліся і мяняліся цягам стагодьдзяў. Таму нядзіўна, што ў тэксьце ёсьць некалькі самастойных канцэпцый сьвету.

Дагэтуль на беларускую мову не зроблены поўны пераклад Гэбрайскай Бібліі з арыгінальных моў. Пераклад, які б улічваў сучасныя навуковыя крыніцы і сучаснае разуменьне біблеістычных традыцый.

 

Агульны рэйтынг курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Біблійныя касмаганічныя традыцыі. Беларускія пераклады Гэбрайскай Бібліі

На беларускай мове Кніга Роду выходзіла некалькі разоў. Пачынаў гэтую справу, безумоўна, Францыск Скарына ў XVI стагоддзі. Пасьля – быў вялікі перапынак, ажно да XX стагоддзя. Сёння Кніга існуе ў чатырох асноўных перакладах: доктара філязофіі Яна Станкевіча, Васіля Сёмухі, сьвятара Уладзіслава Чарняўскага, а таксама Беларускага Біблійнага таварыства.

Кожнае выданьне мае свае перавагі і свае хібы. Але галоўная праблема ў тым, што ўсе гэтыя тэксты – “пераклады з перакладаў”. І толькі зараз у Беларусі пачалася праца над перакладам з арыгінальных моў.

Зарэгіструйцеся і вы атрымаеце доступ да дадатковых відэа і матэрыялаў курса. Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)