Магчыма, велічны адзіночна-множны лік выключае ўсіх іншых багоў і сьцьвярджае ўнікальнасць і адзінкавасьць гэтага Боства. Магчыма, наадварот. Ён улучае ўсе магчымыя боскія постаці і іпастасі, якія як бы распускаюцца ў постаці адзінага Бога. Так ці інакш, гэты тэкст гаворыць менавіта пра адзінага Бога. І пачынаецца ўся гісторыя словам «berešit» («напачатку»), маючы на ўвазе, што раней не было нічога, значыць, і гаварыць няма пра што.