ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Кніга Роду 2–3. Эдэнскі сад. Веда дабра і зла

Гісторыя, якую ўсе прывыклі прачытваць як прытчу пра спакусу, грэхападзеньне і пакараньне, гаворыць, хутчэй, пра складаны працэс росту і сталеньня людзей.

У гэбрайскім тэксьце, па вялікім рахунку, няма ні Адама, ні рабрыны, ні Евы, ні яблыка. І больш дакладны пераклад кардынальна мяняе сэнс гэтай гісторыі.

Ці хацеў Бог, каб чалавек вечна хадзіў па садзе? Ці не жадаў ён, што чалавек зробіць выбар, які непазьбежна парушыць яго загад? Гэтыя складаныя матывацыі Бога ствараюць другі, ценявы сюжэт гісторыі. У ім зьмей будзе гаварыць голасам Бога, жанчына будзе мяняцца і набываць новыя функцыі, і аповед нарэшце выйдзе за межы саду на базавы, пракаветны сюжэт. Сюжэт, які распавядае нам пра тое, што значыць быць чалавекам.

Агульны рэйтынг курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Эдэнскі сад. Веда дабра і зла
  • Працэс “збудаваньня” жанчыны. Прызначэньне чалавека і жанчыны ў садзе.
  • Паняцьце “веды” і “веданьня”. Сувязь паміж “ведамі” і сьмерцю.
Зарэгіструйцеся і вы атрымаеце доступ да дадатковых відэа і матэрыялаў курса. Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)