ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Ідэнтычнасць гарадоў

Дыскусія: Ідэнтычнасць гарадоў: суадносіны практык захавання спадчыны і новых форм развіцця.

Агульны рэйтынг курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Ідэнтычнасць гарадоў: суадносіны практык захавання спадчыны і новых форм развіцця.

Удзельнікі: Ю. Меляшкевіч (Таварыстава аховы помнікаў), І. Краўцоў (Art Director в Бюро 35)

Пытанні да дыскусіі:

  1. Ці можна захоўваць ідэнтычнасць, пазнавальнасць горада ці ён непазбежна змяняецца ўслед за развіццём тэхналогій і патрабаваннямі выгоды?
  2. У чым (за кошт чаго) ідэнтычнасць ствараецца і захоўваецца: візульный вобраз і стыль, аб’екты спадчыны і “жывая і гісторыя”, асаблівы лад жыцця і ўклад, пачуццё прыналежнасці гараджан або ў чымсьці іншым?
  3. Калі прымаюцца рашэнні аб зменах у горадзе (новыя пабудовы, рэканструкцыі, знос і г.д.), што неабходна ўлічваць і якія прыярытэты: сучаснасць, эфектыўнасць, зручнасць або стыль, ідэнтычнасць, прыгажосць
  4. Хто (прафесіі, пазіцыі, групы) павінен “сачыць” за тым, каб горад захоўваў сваю ідэнтычнасць (стыль, вобраз). Якія кампетэнцыі і якая ответвенность павінна быць у гэтай групы (пазіцый).

 

Юры Меляшкевіч , скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, катадра Біятэхналогіі і біяэкалогіі, спецыяльнасць Біяэкалогія (2007). Абараняў дыплём па тэме паляпшэння якасці пітной вады ў Мінску біятэхналагічнымі метадамі з праектам рэканструкцыі Мінскай ачысной вадаправоднай станцыі.

У якасці грамадскага актывіста з Руха За Свабоду з 2007 года арганізоўваў мясцовыя кампаніі ў мікрараёне Малінаўка-4 па пытаннях рэканструкцыі нутрыдваравых тэрыторый, упарадкавання зялёных зонаў і аўтамабільных парковак.

З 2012 года актыўна супрацоўнічае з Беларускім дабраахвотным таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (далей Таварыства). Узначальваю экскурсійную секцыю Таварыства. Разам з кіраўніком Таварыства арганізатар праекта “Куфэрак падарожжаў”, які займаецца пазнавальным турызмам для беларусаў і замежнікаў па культурнай прасторы колішняга Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Сфера інтарэсаў: урбаністыка, кіравання культурнымі ландшафтамі, гарадскі актывізм, гісторыя архітэктуры і культуры.

Іван Краўцоў, скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктурны дызайн» ў 2011 годзе. Праходзіў стажыроўку ў ГУП НДІП Генплана г.Масквы, Віленскай архітэктурнай студыі «VAS». З 2011 года працаваў вядучым архітэктарам у архітэктурнай майстэрні «Красавік».

З 2013 – арт-дырэктар у «Архітэктурным бюро 35»

Удзельнік Чацвёртага Мінскага Архітэктурнага Форума, прысвечанага пошуку канцэпцыі сучаснай беларускай архітэктуры і праблеме страты ідэнтычнасці беларускага горада. Артыкул, прысвечаны новым будункам Мінска “Арт-директор архитектурного бюро выбирает 5 удачных и 5 неудачных построек Минска

Зарэгіструйцеся і вы атрымаеце доступ да дадатковых відэа і матэрыялаў курса. Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)