ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Умныя гарады

Лекцыя Уладзіміра Батаева  (Smart Urban Solutions Unit у EsperantoXL)

Агульны рэйтынг курсу:

Вы незарэгістраваны, або не ўвашлі пад сваім акаунтам!
Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб адсочваць свой прагрэс і атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў курса!

Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)
Умныя гарады: тэндэнцыі, крытыка, перспектывы рашэнняў і пытанні лакалізацыі

 

Уладзімір Батаеў. З’яўляецца кіраўніком аддзела “разумных гарадскіх рашэнняў” у EsperantoXL – галандскім сістэмным  інтэгратары і распрацоўшчыку разумных рашэнняў у галіне транспарту ды лагістыкі, а таксама ў іншых сегментах разумнага горада.

Ён працаваў з муніцыпалітэтамі, архітэктурнымі фірмамі і фірмамі, якія займаюцца гарадскім планаваннем, а таксама з інавацыйнымі кластарамі ў Фінляндыі, Малайзіі, Нідэрландах, ААЭ і Вялікабрытаніі ў розных праектах, такіх як:

  • інтэграцыя разумнай энэргасеткі з сістэмай кіравання попытам/пастаўкай электраэнергіі ў буйных раёнах;
  • перапрафіляванне існуючых пустых будынкаў, каб прыбраць прыпаркаваныя аўтамабілі з жылых вуліц;
  • распрацоўка новага падыходу да дастаўцы тавараў у горадзе, дзе існуюць сур’ёзныя абмежаванні на перамяшчэнне аўтатранспарту;
  • інтэграцыя кампанентаў vehicle-to-grid (працэс, калі батарэі электрамабіляў разраджаюцца ў энэргасетку) і іх прапанова канчатковым карыстальнікам;
  • выкарыстанне агульнагарадскіх платформ для інтэграцыі праграмнага забеспячэння і гарадскога абсталявання з тым каб стварыць новае пакаленне паслуг для грамадзян.

Яго ўвага засяроджана на выяўленні канкрэтных мясцовых гарадскіх праблем, якія могуць быць хутка вырашаны з дапамогай разумных гарадскіх рашэнняў, іх рэалізацыі і стварэнні выразных каналаў сувязі для грамадзян, якія дапамагаюць быць упэўненымі, што грамадзяне атрымліваюць адчувальныя выгоды, і што якасць іх жыцця паляпшаецца.

Ён багата выступае з лекцыямі па тэме разумных гарадскіх рашэнняў на мерапрыемствах у Амстэрдаме, Куала-Лумпуры, Лондане, Люксембургу, Сеуле, Турыне і іншых гарадах.

EsperantoXL гэта сістэмны інтэгратар і распрацоўшчык разумных рашэнняў у галіне транспарту, лагістыкі і паркоўкі. EsperantoXL была заснавана ў 2002 годзе, знаходзіцца ў Утрэхце (Нідэрланды) і знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Ключавымі кліентамі з’яўляюцца галандская чыгунка, DHL, ING, Amsterdam Parking Authority і іншыя.

Аддзел “разумных гарадскіх рашэнняў” уяўляе сабой спецыялізаваную групу ў рамках EsperantoXL, якая факусуецца на даследаванні, кансалтынгу і рэалізацыі праектаў у галіне разумных гарадоў – на скрыжаванні інфармацыйных тэхналогій, аналізу дадзеных, архітэктуры, горадабудаўніцтва і асноў грамадскай палітыкі.

Зарэгіструйцеся і вы атрымаеце доступ да дадатковых відэа і матэрыялаў курса. Рэгістрацыя на сайце (націсні на спасылку)