Прапанова курса для платформы
Выкладчыкі:
Уладзімір Мацкевіч – метадалог, філосаф, выкладчык, аўтар праграмы “Культурная палітыка”, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта
Тацяна Вадалажская – метадалог, кандыдат сацыялагічных навук, каардынатар Лятучага ўніверсітэта
«Ёсць адна старая думка, якая сведчыць, што калі прадумаць да канца ўсе, што мы ведаем аб чалавечых паводзінах, яно здасца нам усяго толькі гульнёю». Так пачынаў сваё знакамітае даследаванне – Homo Ludens – Ёхан Хёйзенга. За апошнія 100 гадоў «гульня» усё часцей становіцца не толькі аб’ектам навуковай цікавасці, але і формай ўспрымання і разумення свету, спосабам арганізацыі жыцця.
«Гульню» мы бачым у якасці адной з падстаў Лятучага універсітэта, як спосаб сумеснага авалодання светам – мінулым, будучым і сучаснасцю. Назапашаные за многія гады даследаванняў і практыкаванняў веды і разуменне феномена гульні патрабуе суаднясення і аналізу.
Шукаючы словы, назвы ці канцэпты, каб схапіць глыбінныя пераўтрарэнні Чалавека, Культуры і Грамадства, мы можам выкарыстоўваць імя “гульня” і “чалавек гуляючы”. Але каб выкарыстоўваць і рушыць далей, трэба разабрацца з напрацаваным за доўгія гады.
У межах курсу прапануюцца наступныя тэмы:
1. “Гульня” новы-стары канцэпт. Чаму мы звяртаемся да фенамена гульні зноў і зноў
2. HOMO LUDENS. Ёхан Хёйзінга “гульня культуры”
3. “Гульні ў якія гуляюць людзі …” Эрык Берн і гульні ў чалавечых паводзінах і стасунках
4. Псіхалогія дзіцячай гульні (Выготскі, Эльконін, Щчадравіцкі)
5. Ролевыя гульні і гульні жывога дзеяння
6. Метадалагічная школа гульні (арганізацыйна-дзейнасныя гульні)
7. Тэорыя гульняў (Game theory)
8. Чалавек гуляючы як выйсце з антрапалагічнага крызісу сучаснасці
Курс «Гульня як феномен культуры» арыентаваны на разбор і вывучэнне ключавых падыходаў па тэорыі і практыцы гульні. У ходзе гэтага вывучэння слухачы атрымаюць:
– аналіз уяўленняў аб гульні ў розных сферах (педагогіка, культуралогія і філасофія) і розных падыходах у арганізацыі гульняў (ролевыя гульні, дзелавыя, арганізацыйна дзейнасныя і інш.)
– асваенне слоўніка і тэзаўрус гульні, працу з тэрмінамі і паняційным апаратам.
– разбор агульных і спецыфічных элементаў гульні, параўнанне розных падыходаў.
У выніку будзе атрыманы шырокі погляд на розныя падыходы да гульні і інструментарый для мыслення і практычнай працы з гэтым фенаменам культуры, здольнасць самастойна працягваць працу ў межах развіцця гэтай тэмы.
Курс будзе распрацаваны Лятучым універсітэтам.