Публічная лекцыя метадолага, філосафа Уладзіміра Мацкевіча у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», што ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».
Адбылася 19.04.2016.
Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй? Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі? Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай? Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?
Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.