ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Лекцыя «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця»

Публічная лекцыя філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, што ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”.

Адбылася 21.12.2016.

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё – перш за ўсё, у той частцы, дзе аб’ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, – пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць».

Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Фігуральна кажучы: што важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

 

Таццяна Шчытцова
Выкладчык Таццяна Шчытцова
Водгукі