Прапанова курса для платформы
Выкладчык: Андрэй Ягораў,
магістр палітычных навук, метадолаг, выкладчык, даследчык у палітычных навуках, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Сучасны свет імкліва змяняецца і таксама змяняюцца формы, сутнасць і сродкі палітычнай дзейнасці. Патрапляючы ў свет палітыкі чалавек далёка не заўседы валодае неабходнымі ведамі і практычнымі навыкамі арыентавання і дзейнасці ў гэтым свеце. Пад палітыкай пачынае разумецца любая дзейнасць традыцыйных суб’ектаў палітыкі: дзяржавы, палітычных партыяў і рухаў, грамадскіх арганізацыяў, міжнародных структураў. Сутнасць палітыкі рэдукуецца да кіравання, адміністравання, адвакатавання, кампэйнінга, ўдзелу ў электаральных кампаніях і г.д.
У такім уяўленні не заўважаюцца ўласна палітычныя сітуацыі і сутнасна палітычная дзейнасць скіраваная на камунікацыю (дамаўленне) з іншымі суб’етамі адносна змены ў агульнай сітуацыі. Палітыка адчужаецца ад чалавека, які не можа авалодаць ёй і выціскаецца на перыферыю грамадскага жыцця.
Курс накіраваны на развіцце арганізацыйна-дзейнасных сродкаў чалавека і грамадзяніна да выяўлення, арыентацыі і практынай палітычнай дзейнасці.
Тэмы заняткаў:
1) Палітыка і веда,
2) Палітыка і знак,
3) Палітыка і кіраванне,
4) Палітыка і камунікацыя,
5) Палітыка і тэхналогія,
6) Палітыка і Беларусь,
7) Палітыка і культурная палітыка
Студэнты, што будуць вывучаць гэты курс змогуць атрымаць базавыя веды і схемы адносна ўладкавання палітыкі, палітычнай дзенасці, інструментаў і сродкаў палітычнай дзейнасці. Атрымаць уводзіны ў гісторыю і практыку беларускай палітыкі, а таксама адтрымаць базавая веды і навыкі палітычных і гуманітарных тэхналогіяў; палітычнай арганізацыі, кіравання і лідарства.
Курс будзе распрацаваны Цэнтрам еўрапейскай трасфармацыі.