ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
ПРА НАС

Першая ў Беларусі адукацыйная медыя-платформа, дзе жыве, развіваецца і вольна дыхае беларуская думка

Прастора, дзе навакольны свет вывучаецца і ствараецца даследчыкамі, творцамі і інтэлектуаламі Беларусі

Нашы прынцыпы:

AboutDP_1

Без адукацыйных стэрэатыпаў

мы не пераказваем кнігі ды бібліятэкі,  мы вучым метаду працы з ведай. Мы развіваем крытычнае мысленне

AboutDP_2

Індывідуальнасць

кожны наш курс – аўтарскі. А кожны аўтар гэта ўнікальны спосаб мыслення, унікальны спосаб передачы веды, унікальны магчымасць сустрэцца з індывідуальнасцю

AboutDP_3

Праблематызацыя

нашыя курсы гэта пошук і абмеркаванне праблем сучаснага свету і Беларусі

Нашы курсы безкаштоўныя

 

НАША МІСІЯ

1. Адкрыць для кожнага новыя ідэі, распрацоўкі і сучасныя веды

2. Адкрыць для Беларусі нашых творцаў, інтэлектуалаў і навукоўцаў

3. Адкрыць новую прастору якаснай адукацыі і крытычнага мыслення

 

З чаго складаецца адукацыйная медыя-платформа Лятучага ўніверсітэта:

 AboutDP_4 1️⃣ Курсы, гіды:
Відэакурсы з розных сфераў, якія закранаюць вострыя пытанні сучаснага мыслення.

Курсы складаюцца з відэалекцый, дадатковых матэрыялаў і тэстаў.

Гіды – гэта калекцыя матэрыялаў і спасылак па тэме ды героях.

2️⃣ Публічныя лекцыі:
відэазапісы “жывых” публічных лекцый выбітных беларускіх і замежных філосафаў, творцаў, бізнесоўцаў
 AboutDP_6
 AboutDP_6 3️⃣ Падкасты:
зручны мабільны фармат – аўдыёверсіі курсаў, якія можна праслухоўваць на платформе, праз Soundcloud ці спампаваць
4️⃣ Спецпраекты:
Спецпраект “Думкі ўслых” – аўтарскі праект Алены Верашчагінай. 100 кароткіх маналогаў пра важныя тэмы – жыццё, чалавечая сутнасць, культура, ідэнтычнасць, палітыка, мысленне, “свая справа” – ад 100 выбітных беларусаў: Алексіевіч, Бень, Харэўскі, Акудовіч, Мацкевіч…
 AboutDP_7

 

ONLINE-ПЛАТФОРМА ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСІТЭТА – ГЭТА ІНФАРМАЦЫЙНАЯ І ПАШУКОВАЯ ПРАСТОРА, ДЗЕ БЕЛАРУСЫ ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ БУДУЧЫНІ

 


 

✔️ ПРЫНЦЫПЫ  ды  КРЫТЭРЫ  СТВАРЭННЯ  КУРСАЎ

? КАНТАКТЫ: flyuniby@gmail.com