Design зрабіўся сёньня адным з найбольш папулярных і запатрабаваных відаў сучаснага мастацтва. У беларускай мове ёсць слова, падобнае па гучаннні і сэнсе. Гэта назоўнік „дэзань” – узор малюнка, канструкцыі, рэчы.
Дадайце да гэтага слова клічнік і вы атрымаеце дынамічны назоўнік. „Дэзань!” Альбо „дызань!”, праз „ы”, бо ў нас як чуецца, так і пішацца.
У межах школы “Дэзань!” мы будзем разбірацца з такімі паняткамі, як „вобраз і стыль”. Мы будзем разглядаць гэтыя пытанні ў кантэксце гісторыі беларускай культуры, а таксама будзем спрабаваць змадэляваць яе будучыню, каб лепей разумець тое, што з намі адбываецца сёння.
Адказы на гэтыя пытанні не мажлівыя без шырэйшага погляду на свет, без уліку еўрапейскага кантэксту і кантэксту постсавецкага. Гэта таксама будзе. Але як і заўжды ў Лятучым універсітэце, праграма школы пластычная – тэмы кожнага наступнага занятка мы будзем вызначаць самі.
Школа “Дэзань!” Стыль і ідэнтычнасць” прайшла ў Лятучым універсітэце у 2016 годзе.
На платформе прадстаўленыя запісы заняткаў і дадатковыя матэрыялы, якія дазволяць паглыбіцца ў тэму, разам з удзельнікамі школы.
Курс зроблены ў межах праграмы CHOICE: Cultural Heritage – Opportunityy for Civic Engagement
Пастаўце адзнаку курсу:
Падмуркі выбудовы стылю трэба шукаць ад самага пачатку фармавання погляду на свет
Як праходзіць фармаванне беларускай эстэтыкі праз гістарычныя стылі і культурныя ўплывы.
Асаблівасці засялення, лад жыцця, рамёствы і тэхналогіі балцкіх плямёнаў…
Якія фактары і ўмовы былі значнымі для фармаванне ўласных стыляў і выбудовы…
Біблія – метатэкст нашае цывілізацыі. У ёй бясцэнныя духоўныя ды інтэлектуальныя скарбы ст...