ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ
Курс «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»

Курс створаны на базе школы “Горад”, што прайшла ў 2016 годзе ў Лятучым універсітэце ў партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам «Гарадскія тактыкі».

Тут будуць прадстаўленыя асноўныя лекцыі і дыскусіі, якія праводзіліся ў межах штколы.

Школа была накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма  будуецца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прынялі удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Батаеў, Уладзімір Мацкевіч, Іскра Крсціч, Марыя Фалаліева, Іван Сухій, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Зьміцер Гаўрусік, Яраслаў Бекіш, Юрась Меляшкевіч, Зміцер Бабіцкі і іншыя.

Кіраўнік школы Тацяна Вадалажская

Выкладчык Tацяна Вадалажская
Тэмы
Курсы, якія могуць вас зацікавіць
Водгукі