Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзьве гісторыі стварэньня? Кніга Роду пачынаецца з двух пачаткаў.
Усё Пяцікніжжа складалася рознымі школамі і рознымі багаслоўскімі традыцыямі, мэты і патрэбы якіх мяняліся з цягам часу. Самая старажытная з іх утрымлівае найбольшую колькасьць тэкстаў у Кнізе Роду. Гэтыя аповеды дзеляцца на дзьве няроўныя часткі. Першая – бадай, самыя вядомыя і адаптаваныя эўрапейскай заходняй культурай сюжэты: гісторыя саду, гісторыі братазабойцы Каіна, сыноў Божых і дачок чалавечых, гісторыі вялікай паводкі, недабудаванай вежы і рассейваньня моў. У другой частцы гаворыцца пра адносіны паміж Богам і народам. Гэта жыцьцяпіс патрыярхаў: Абрагама, Ісака, Якуба і Язэпа.
Пра другую традыцыю вядома болей. Яна нашмат маладзейшая і ўзыходзіць да гэтак званай Сьвятарнай школы, якая была ўтвораная прыкладна падчас Бабілонскага выгнаньня. Аўтары гэтай традыцыі адаптуюць старажытныя тэксты, ставячыся да іх з вялікай ашчаднасьцю. І вось першая гісторыя стварэньня свету, пастаўленая сьвятарнай традыцыяй наперадзе ўсёй кнігі Гэбрайскай Бібліі. Гэта Пачатак перад Пачаткам. Гаворка ідзе пра тое, як усё склалася перад тым, як Бог стварыў чалавека.
Гэта курс-даследаваньне, курс-разважаньне. Аўтар закране комплекс пытаньняў, якія тычацца Кнігі Роду, базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваеньня якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна разьвівацца: дзьве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытаньні, касьмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасьць.
Відэа-курс падзелены на пяць частак. Першая разгледзіць біблійныя касмаганічныя традыцыі і беларускія пераклады Гэбрайскай Бібліі. Другая і трэцяя сфакусуюцца на Кнізе Роду 1, пасьлядоўна разгледзеўшы канцэпцыю стваральніка і элемэнты стварэньня. У чацьвёртай і пятай тэмах гаворка пойдзе пра бінарныя сувязі, а таксама веду дабра і зла ў Эдэнскім садзе (Кніга Роду 2-3).
Аудио версия курса:
Пастаўце адзнаку курсу:
Гэбрайская Біблія кампанавалася цягам некалькіх стагодьдзяў рознымі людзьмі ў розных сытуацыях, пад розныя патрэбы. Яна акумулявала веды, мудрасьць, канцэпцыю разуменьня сьвету і Бога, якія фармаваліся і мяняліся цягам стагодьдзяў. Таму нядзіўна, што ў тэксьце ёсьць некалькі самастойных канцэпцый сьвету.
Дагэтуль на беларускую мову не зроблены поўны пераклад Гэбрайскай Бібліі з арыгінальных моў. Пераклад, які б улічваў сучасныя навуковыя крыніцы і сучаснае разуменьне біблеістычных традыцый.
Цэнтральны пэрсанаж гэтай гісторыі завецца Элогім. Гэта незвычайная назва для Боства. Бо літаральна «Elohim» азначае «багі».
Як гэта зразумець?
Пачатак мае ў зародку ўсё, што будзе. Ён сам утварае сыстэму каардынат для таго, што ўзьнікне, таго, што можа ўзьнікнуць і таго, што не ўзьнікне ніколі.
У тэкстах Старажытнага Блізкага Усходу стварэньне – Першападзея, якая няспынна адбываецца ў вечным Цяпер, – займала асаблівае месца. У саміх асновах сьветамысьленьня ляжала ідэя, што ўсё існае мае вытокі і прадвызначаны сэнс у першым руху Стваральнай сілы. Пачатак вызначае і хаду працэсу, і яго структуру – ад асноўных да дробных, амаль няўлоўных, элемэнтаў.
Пасьля гарманічнай і дасканалай канцэпцыі стварэньня ў Кнізе Роду 1 касьмічны фокус пераносіцца на чалавека і яго чыны.
Гэта незвычайная схема для старажытнага Блізкага Усходу, бо касмаганічныя дзейнікі там – заўсёды Боствы. І Гэбрайская Біблія ў гэтым сэнсе стварае ўнікальны канцэпт, у якім сьвет пачынае залежыць ад людзей.
Галоўны боскі дзейнік – Бог Ягвэ – сочыць за імі і рэагуе на тое, што яны робяць. Калі чалавек знаходзіць у сваім жыцьці балянс, Бог яго перакульвае, прымушаючы чалавека расьці і шукаць новага стану.
Гісторыя, якую ўсе прывыклі прачытваць як прытчу пра спакусу, грэхападзеньне і пакараньне, гаворыць, хутчэй, пра складаны працэс росту і сталеньня людзей.
У гэбрайскім тэксьце, па вялікім рахунку, няма ні Адама, ні рабрыны, ні Евы, ні яблыка. І больш дакладны пераклад кардынальна мяняе сэнс гэтай гісторыі.
Ці хацеў Бог, каб чалавек вечна хадзіў па садзе? Ці не жадаў ён, што чалавек зробіць выбар, які непазьбежна парушыць яго загад? Гэтыя складаныя матывацыі Бога ствараюць другі, ценявы сюжэт гісторыі. У ім зьмей будзе гаварыць голасам Бога, жанчына будзе мяняцца і набываць новыя функцыі, і аповед нарэшце выйдзе за межы саду на базавы, пракаветны сюжэт. Сюжэт, які распавядае нам пра тое, што значыць быць чалавекам.
История - закономерность, проект, процесс, процедура или ностальгия? Казалось бы, что н...
Біблія – метатэкст нашае цывілізацыі. У ёй бясцэнныя духоўныя ды інтэлектуальныя скарбы ст...