На абвешчаны Платформай Лятучага ўніверсітэта КОНКУРС мы атрымалі 8 прапаноў анлайн курсаў, якія адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.
Цяпер прыйшоў Ваш час – ЧАС СЛУХАЧОЎ – абіраць з прапанаваных курсаў той, які б Вы хацелі найперш і як мага хутчэй убачыць на нашай платформе.
Для гэтага трэба зрабіць 3 простыя крокі:
1. Зарэгіструйцеся на платформе (толькі зарэгістраваныя удзельнікі магуць прыняць удзел у галасаванні)
2. Уважліва азнаёмцеся са зместам прапановаў (перайшоўшы па спасылках)
Уводзіны ў вусную гісторыю. Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка
Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы. Уладзімір Парфянок
У пошуках густу. Эліна Шындлер
Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать. Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш
Гульня як фенамен культуры. Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская
Психоанализ в социально-теоретической перспективе. Галина Русецкая
Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях. Аліна Радачынская
Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага. Андрэй Ягораў
3. Прагаласуце за тые курсы, якія для Вас зараз найбольш актуальныя і цікавыя (не больш за 3 курса).
Помніце! Вы галасуеце толькі АДЗІН раз!
Абіраем КУРС!
- Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать. (21%, 47 Голосов)
- Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы. (19%, 44 Голосов)
- Гульня як фенамен культуры (15%, 34 Голосов)
- Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага (12%, 27 Голосов)
- Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях (10%, 22 Голосов)
- Психоанализ в социально-теоретической перспективе (9%, 20 Голосов)
- Уводзіны ў вусную гісторыю (8%, 18 Голосов)
- У пошуках густу (7%, 17 Голосов)
Всего проголосовавших: 136

Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурсу.
Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з’явіцца на нашай платформе!
Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.
ГАЛАСУЙ і ПАДТРЫМАЙ ТОЕ, ШТО ТАБЕ ЦІКАВА!
Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня.